Рыўка Галіна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рыўка Галіна
Remove ads

Рыўка Галіна, у шлюбе Мышкоўская (1890, Ляхавічы — 8 ці 9 жніўня 1935, Нью-Ёрк) — яўрэйская пісьменніца.

Хуткія факты Рыўка Галіна, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біягрфія

Нарадзілася ў Ляхавічах. У 10 год памерла маці, дачка засталася з бацькам. Вывучала з настаўнікамі рэлігійныя і свецкія навукі. Чытала мастацкія творы на ідышы і іўрыце.

У 1907 годзе выехала ў ЗША. Працавала на фабрыцы ў Нью-Ёрку, вучылася па вечарах, захапілася яўрэйскім культурным жыццём таго часу. Каля 1910 года лячылася ад хваробы лёгкіх у санаторыі ў Дэнверы (штат Каларада), тут знаёміцца з вядомым пісьменнікам Блюмгартэнам — Егоешам і з гэтага часу сама становіцца пісьменніцай.

Ажанілася з пісьменнікам Ноем Мышкоўскім у 1914 у Сан-Францыска. У 1915 годзе ўпершыню выступае ў друку вершамі ў газеце «Прогрэс» і апавяданнем у «Фрае арбетэр штыме». Тады ж адпраўляецца з мужам на Далёкі Усход, чатыры гады пражыла ў Харбіне. Працавала настаўніцай у свецкіх яўрэйскіх школах і на курсах для дарослых. Піша дзіцячыя вершы для школ. У 1921 выехала з Кітая ў Ізраіль, у канцы 1922 года вярнулася ў Нью-Ёрк. Друкавала вершы і апавяданні ў прэсе Нью-Ёрка, Лос-Анджэлеса, Вільні, Буэнас-Айрэса. Яе творы знайшлі вядомасць, змяшчаліся ў хрэстаматыях міжваеннага часу. Перакладаліся на рускую мову. Вершы пакладзены на музыку.

Дачка Тайбеле памерла ў маленстве.

Remove ads

Кнігі

  • Тайбеле : вершы (Чыкага : М. Цешынскі, 1933), 158 ст.
2 выданне з ілюстрацыямі Ноты Казлоўскага (Нью-Ёрк, 1937), 160 ст.
  • А мончык мэйдале (Варшава, 1934), 15 ст.
2 выданне (Варшава: Кіндэр-фрайнд, 1938)
  • Лідэр ун дэрцэйлунгэн (Нью-Ёрк, Рыўкэ Галін комітэт, 1937), 160 ст.

Спасылкі

  • Rivke Galin // Слоўнік яўрэйскай літаратуры ў 7 тамах (англійскі пераклад)
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads