Нона Андрэеўна Суржына
оперная спявачка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нона Андрэеўна Суржына́[3] (укр.: Нонна Андріївна Суржина; нар. 17 кастрычніка 1937) — савецкая і ўкраінская оперная спявачка (мецца-сапрана) і музычны педагог. Заслужаная артыстка Украінскай ССР (1968), Народная артыстка Украінскай ССР (1975), Народная артыстка СССР (1976).
Remove ads
Біяграфія
Нрадзілася ў Днепрапятроўску (сучасны Дніпро). Пачатковую музычую адукацыю атрымала ў вакальным аддзяленні Днепрапятроўскага музычнага вучылішча (сучасная Дніпроўская акадэмія музыкі). У 1964 годзе скончыла Харкаўскі інстытут мастацтваў (клас П. В. Голубева). Яшчэ ў час вучобы (у 1963 годзе) была запрошана ў трупу Харкаўскага тэатра оперы і балета. З 1974 года салістка Днепрапятроўскага тэатра оперы і балета. У гэтым жа годзе пачала выкладаць вакал у Днепрапятроўскім музычным вучылішчы.
Remove ads
Творчасць
Н. А. Суржына выканала больш за 20 партый у розных пастаноўках. У 1957 годзе была ўдзельніцай VI Сусветнага фестываля моладзі і студэнтаў у Маскве. Выступала за мяжой, у тым ліку ў Францыі, Фінляндыі, Югаславіі.\
Сярод выкананых партый: Кармэн («Кармэн» Ж. Бізэ), Аксіння («Ціхі Дон» І. Дзяржынскага), Саламія («Багдан Хмяльніцкі» К. Данькевіча), Вальга («Яўген Анегін» П. І. Чайкоўскага), Камісар («Аптымістычная трагедыя» А. Холмінава), Азучэна («Трубадур» Дж. Вердзі), Сузукі («Мадам Батэрфляй» Дж. Пучыні), Любаша («Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава і інш.
У камерным рэпертуары Н. Суржыны — творы айчынных і замежных класікаў (П. І. Чайкоўскага, С. Рахманінава, К. Сен-Санса, К. Дэбюсі, Ф. Шуберта і інш.).
Remove ads
Узнагароды і званні
- Заслужаная артыстка Украінскай ССР (1968)
- Народная артыстка Украінскай ССР (1975)
- Народная артыстка СССР (1976)
- Нацыянальная прэмія Украіны імя Тараса Шаўчэнкі (1978) — за выкананне партыі Саламіі ў оперным спектаклі «Багдан Хмяльніцкі» К. Ф. Данькевіча.
- Ордэн Святога Станіслава V ступені з уручэннем Рыцарскага крыжа (Украінская асацыяцыя кавалераў ордэна Святога Станіслава, 2001)[4].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads