Нонсэнс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Нонсэнс (англ.: nonsense, лац.: non — няма і лац.: sensus — сэнс) — выказванне (радзей — дзеянне), пазбаўленае сэнсу або самаадсутнасць сэнсу, бяссэнсіца. Разнавіднасць алагізму або лагічнай памылкі. Тэрмін «нонсэнс» вельмі блізкі па сэнсу да тэрміна абсурд (недарэчнасць, нязгоднасць).

Гэты артыкул аб філасофскім і філалагічным тэрміне «нонсэнс». Аб біялагічным тэрміне гл. Нонсэнс, біялогія.

Паколькі лагічна бессэнсоўныя выказванні (напрыклад, самасупярэчнасць або іншая лагічная памылка) робяць вызначаны эстэтычны эфект, нонсэнс выкарыстоўваецца ў мастацтве (напрыклад, ён з'яўляецца асновай рытарычнай фігуры аксюмарана). У англійскай літаратуры існуе цэлы мастацкі кірунак, які эксплуатуе гэта прыём — літаратура нонсэнсу. Да яе належалі Эдвард Лір і Льюіс Кэрал. Да твораў першага адносяць «Кнігу нонсэнсу» (1846), якая ўтрымлівае лімерыкі.

У сучаснай філасофііпостмадэрнісцкім яе варыянце) тэрмін пераасэнсоўваецца: нонсэнс з'яўляецца поўнай адсутнасцю назаўжды зададзенага сэнсу. Менавіта таму ён з'яўляецца ўмовай магчымасці сэмантычнага руху як такога (гэта значыць стварэнні сэнсу).

Remove ads

Гл. таксама

  • Генератар тэксту

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads