Нью-Ёркская публічная бібліятэка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нью-Ёркская публічная бібліятэкаmap
Remove ads

Нью-Ёркская публічная бібліятэка (англ. The New York Public Library, NYPL) — адна з найбуйнейшых бібліятэк свету. Акрамя таго, адна з найбуйнейшых навуковых бібліятэчных сістэм у свеце. З’яўляецца прыватнай некамерцыйнай арганізацыяй з публічнай місіяй і карыстаецца як прыватным, так і дзяржаўным фінансаваннем. Гісторык Дэвід Мак-Калау назваў Нью-Ёркскую публічную бібліятэку адной з найважнейшых бібліятэк Злучаных Штатаў Амерыкі (акрамя яе ў гэту пяцёрку ўваходзяць Бібліятэка Кангрэса, Бостанская грамадская бібліятэка і ўніверсітэцкія бібліятэкі Гарварда і Ельскага ўніверсітэта)[8].

Хуткія факты Нью-Ёркская публічная бібліятэка, Краіна ...

Філіялы Нью-Ёркскай публічнай бібліятэкі знаходзяцца ў Манхэтэне, Бронксе і Статэн-Айлендзе. Як сцвярджае Амерыканская бібліятэчная асацыяцыя, сярод гэтых філіялаў — дваццаць шостая па велічыні бібліятэка Злучаных Штатаў[9]. Іншыя два раёны Нью-Ёрка, Бруклін і Квінс, абслугоўваюць Бруклінская публічная бібліятэка і Бібліятэка Куінса адпаведна. Абедзве гэтыя бібліятэкі заснаваны яшчэ да аб’яднання Нью-Ёрка.

У наш час Нью-Ёркская публічная бібліятэка ўключае 87 падраздзяленняў: чатыры навуковыя бібліятэкі без выдачы кніг на дом, чатыры галоўныя бібліятэкі з абанементнай выдачай, бібліятэку для людзей з абмежаванымі магчымасцямі і 77 раённых філіялаў. Карыстанне ўсімі бібліятэкамі сістэмы NYPL бясплатнае для ўсіх жадаючых. У 2008 годзе фонды сістэмы ўтрымлівалі 44 160 825 пазіцый (кніг, відэазапісаў, карт і г.д.), з якіх кніг 15 985 192. У філіялах захоўвалася 7 565 579 пазіцый, з якіх 4 416 812 — кнігі[10]. У 2009 годзе 44 356 334 пазіцый у асноўнай калекцыі і 8 708 869 у філіялах[3]. Агулам фонды сістэмы ўтрымліваюць звых 50 млн пазіцый, з якіх больш за 20 млн складаюць кнігі. Такім чынам, па памерах фондаў Нью-Ёркская публічная бібліятэка саступае толькі Бібліятэцы Кангрэса і Брытанскай бібліятэцы.

Remove ads

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q265049'></a>
  2. Global LEI index Праверана 17 верасня 2024.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q55259097'></a>
  3. The New York Public Library’s 2009 Annual Report (англ.) (12 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2012. Праверана 15 ліпеня 2010.
  4. Find Books, DVDs & More | The New York Public Library (англ.) (12 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2012. Праверана 14 ліпеня 2010.
  5. http://www.webcitation.org/66ODxZ9hd Праверана 15 ліпеня 2010.
  6. Contact List - The New York Public Library. Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2012. Праверана 23 May 2010.
  7. New York Public Library Names Dr. Anthony Marx Next President. Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2012. Праверана 26 лютага 2015.
  8. Simon & Schuster:David McCullough. Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2006. Праверана 12 кастрычніка 2007.
  9. American Library Association: The Nation's Largest Libraries(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2009. Праверана 17 сакавіка 2009.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads