Нью-Ёркская публічная бібліятэка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нью-Ёркская публічная бібліятэка (англ. The New York Public Library, NYPL) — адна з найбуйнейшых бібліятэк свету. Акрамя таго, адна з найбуйнейшых навуковых бібліятэчных сістэм у свеце. З’яўляецца прыватнай некамерцыйнай арганізацыяй з публічнай місіяй і карыстаецца як прыватным, так і дзяржаўным фінансаваннем. Гісторык Дэвід Мак-Калау назваў Нью-Ёркскую публічную бібліятэку адной з найважнейшых бібліятэк Злучаных Штатаў Амерыкі (акрамя яе ў гэту пяцёрку ўваходзяць Бібліятэка Кангрэса, Бостанская грамадская бібліятэка і ўніверсітэцкія бібліятэкі Гарварда і Ельскага ўніверсітэта)[8].
Філіялы Нью-Ёркскай публічнай бібліятэкі знаходзяцца ў Манхэтэне, Бронксе і Статэн-Айлендзе. Як сцвярджае Амерыканская бібліятэчная асацыяцыя, сярод гэтых філіялаў — дваццаць шостая па велічыні бібліятэка Злучаных Штатаў[9]. Іншыя два раёны Нью-Ёрка, Бруклін і Квінс, абслугоўваюць Бруклінская публічная бібліятэка і Бібліятэка Куінса адпаведна. Абедзве гэтыя бібліятэкі заснаваны яшчэ да аб’яднання Нью-Ёрка.
У наш час Нью-Ёркская публічная бібліятэка ўключае 87 падраздзяленняў: чатыры навуковыя бібліятэкі без выдачы кніг на дом, чатыры галоўныя бібліятэкі з абанементнай выдачай, бібліятэку для людзей з абмежаванымі магчымасцямі і 77 раённых філіялаў. Карыстанне ўсімі бібліятэкамі сістэмы NYPL бясплатнае для ўсіх жадаючых. У 2008 годзе фонды сістэмы ўтрымлівалі 44 160 825 пазіцый (кніг, відэазапісаў, карт і г.д.), з якіх кніг 15 985 192. У філіялах захоўвалася 7 565 579 пазіцый, з якіх 4 416 812 — кнігі[10]. У 2009 годзе 44 356 334 пазіцый у асноўнай калекцыі і 8 708 869 у філіялах[3]. Агулам фонды сістэмы ўтрымліваюць звых 50 млн пазіцый, з якіх больш за 20 млн складаюць кнігі. Такім чынам, па памерах фондаў Нью-Ёркская публічная бібліятэка саступае толькі Бібліятэцы Кангрэса і Брытанскай бібліятэцы.
Remove ads
Зноскі
- archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
- Global LEI index Праверана 17 верасня 2024.
- The New York Public Library’s 2009 Annual Report (англ.) (12 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2012. Праверана 15 ліпеня 2010.
- Find Books, DVDs & More | The New York Public Library (англ.) (12 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2012. Праверана 14 ліпеня 2010.
- http://www.webcitation.org/66ODxZ9hd Праверана 15 ліпеня 2010.
- Contact List - The New York Public Library . Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2012. Праверана 23 May 2010.
- New York Public Library Names Dr. Anthony Marx Next President . Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2012. Праверана 26 лютага 2015.
- Simon & Schuster:David McCullough . Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2006. Праверана 12 кастрычніка 2007.
- American Library Association: The Nation's Largest Libraries(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2009. Праверана 17 сакавіка 2009.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads