Прамысловы індэкс Доу-Джонса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прамысловы індэкс Доу Джонса (англ.: Dow Jones Industrial Average, скар. DJIA; NYSE: DJI) — найстарэйшы з існуючых амерыканскіх фондавых індэксаў. Быў створаны рэдактарам газеты Wall Street Journal Чарльзам Доу ў 1884 годзе для адсочвання развіцця прамысловага складальніка амерыканскіх фондавых рынкаў.[1] Ніводнае з першапачатковых прамысловых прадпрыемстваў не засталося ў індэксе.[2]
Хоць DJIA з’яўляецца адным з найстарэйшых і найбольш папулярных індэксаў акцый, шматлікія прафесіяналы лічаць, што Dow Jones неадэкватна адлюстроўвае агульны фондавы рынак ЗША у параўнанні з шырэйшымі рыначнымі індэксамі, такімі як S&P 500 або індэкс Russell 2000.
Самы вялікі абвал індэкса адбыўся ў «чорны панядзелак» 1987 года, калі Доу Джонс страціў 22,6 %.[3]
Remove ads
Разлік і крытэрыі адбору
Індэкс ахоплівае 30 найбуйнейшых кампаній ЗША. Вызначэнне «прамысловы» — не больш чым даніна гісторыі: цяпер многія з гэтых кампаній не належаць да гэтай галіны.
Першапачаткова індэкс разлічваўся як сярэдняе арыфметычнае цэн на акцыі ахопленых кампаній. Цяпер для разліку суму цэн усіх 30 акцый дзеляць на каэфіцыент Доу Джонса[4]. З 4 лістапада 2021 года каэфіцыент Доў-Джонса складае 0,15172752595384[5]. Каэфіцыент змяняецца кожны раз, калі кампанія-заснавальнік падвяргаецца драбненню акцый, так што драбненне акцый не ўплывае на значэнне індэкса.
Remove ads
Спіс кампаній
Станам на 26 лютага 2024 года індэкс складаўся з наступных кампаній:[6]
Remove ads
Метады інвеставання
Інвеставанне ў індэкс Доу-Джонса магчыма праз індэксныя фонды, а таксама праз вытворныя інструменты, такія як апцыйныя і ф’ючарсныя кантракты.
Чыкагская біржа апцыонаў выпускае апцыйныя кантракты на Dow праз каранёвы сімвал DJX[7].
ETF, які паўтарае паказчыкі індэкса, выпускаецца State Street Corporation[8].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads