Нью-Ёрк (Данецкая вобласць)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нью-Ёрк (Данецкая вобласць)map
Remove ads

Нью-Ёрк (укр.: Нью-Йорк; з 1951 да 2021 года Ноўгарадскэ) — пасёлак гарадскога тыпу ў Данецкай вобласці (Бахмуцкі раён), падпарадкаваны Тарэцку. Знаходзіцца на рацэ Крывы Тарэц, за 10 км ад Тарэцка і за 38 км ад Данецка.

Хуткія факты Нью-Ёрк, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Паселішча Нью-Ёрк заснавана менанітамі, запрошанымі ў Расію Кацярынай II. У савецкі час (раней за 1931 год) яны былі дэпартаваныя ў Амурскую вобласць, дзе арганізавалі аднайменнае паселішча.

Пасёлак называўся Нью-Ёрк да кастрычніка 1951 года[2][3]; пад гэтай назвай згадваецца ў драме Віктара Някрасава «У родным горадзе». Пасёлак не пераназывалі, пакуль адносіны з былым саюзнікам ЗША не сапсаваліся ў выніку Халоднай вайны.

У пасёлку размешчаны Дзяржынскі фенольны завод; раней быў таксама Ноўгарадскі машынабудаўнічы завод імя Г. І. Пятроўскага (спыніў існаванне, цэхі і іншыя будынкі распрададзеныя; у адных арганізаваны розныя вытворчасці, іншыя закансерваваны; тры цэхі разабраны на будматэрыялы).

3 лютага 2021 года ў Камітэт Вярхоўнай рады Украіны па пытаннях дзяржаўнай улады, мясцовага самакіравання, рэгіянальнага развіцця і горадабудаўніцтва была вылучана рэкамендацыя аб перайменаванні пгт Ноўгарадскэ ў пгт Нью-Ёрк[4]. У абмеркаванні гэтага перайменавання ў Камітэце ВР быў прыведзены аргумент аб «прарасійскасці» назвы Ноўгарадскэ.

1 ліпеня 2021 года Вярхоўная Рада пераназвала Ноўгарадскэ ў Нью-Ёрк, вярнуўшы яму гістарычную назву.[5]

Remove ads

Насельніцтва

Колькасць насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць жыхароў ...

Транспарт

На тэрыторыі пасёлка размешчана чыгуначная станцыя Фенольная, на лініі «КасцянтыніўкаЯсынувата».

Славутасці

  • Помнік Багдану Хмяльніцкаму
  • Парк фенольнага завода

Аб’екты сацыяльнай сферы

  • Клуб фенольнага завода
  • Спартыўны комплекс «Авангард»
  • Спартыўны комплекс ААТ «Ноўгарадскі машынабудаўнічы завод»

Заўвагі

  1. у тым ліку насельніцтва Залізнэ — 3283, Нью-Ёрка — 85
  2. насельніцтва толькі Залізнэ
  3. у тым ліку насельніцтва Залізнэ — 5757, Нью-Ёрк — 1493
  4. у тым ліку Ноўгарадскэ (былы Нью-Ёрк) — 4737, Залізнэ — 8314
  5. у тым ліку Ноўгарадскэ — 5285, Залізнэ — 7628

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads