Нью-Гэмпшыр (парода курэй)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нью-Гэмпшыр (парода курэй)
Remove ads

Нью-Гэмпшыр — парода курэй мяса-яечнага кірунку. Выведзена ў аднайменным штаце ЗША ў пачатку 20 стагоддзя на аснове высокапрадукцых курэй пароды род-айленд. Гадуюць таксама ў Нідэрландах, Францыі, Швецыі, Нарвегіі і інш., на Беларусі — у калекцыях і асабістых гаспадарках.

Thumb

Маса пеўняў 3,5-3,8 кг, курэй 2,5-2,8 кг. Апярэнне ад светла-чырвонага да светла-карычневага, на шыі з залаціста-жоўтымі пёрамі, махавыя пёры больш цёмныя, хвост і коскі чорныя. Ногі і дзюба жоўтыя. Тулава падоўжанае, спіна шырокая, грудны аддзел выпуклы. Касцяк моцны. Шыя прамая. Галава шырокая, прадаўгаватая, сярэдніх памераў, з лістападобным прамастаячым грэбенем і чырвонымі вушнымі мочкамі. Крылы і хвост невялікія. Яйцаноскасць 180—200 яец за год (58-59 грам). Хутка растуць. Жыццяздольнасць высокая.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads