Нявіннасць мусульман

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нявіннасць мусульман
Remove ads

«Нявіннасць мусульман» (англ.: Innocence of Muslims) — антыісламскі фільм, зняты ў ЗША. Фільм распавядае пра жыццё прарока Мухамада ў іранічнай форме, адлюстроўваючы яго геем і «поўным ідыётам»[4][5]. Таксама ў фільме робяцца намёкі на тое, што Мухамад быў народжаны ў выніку пазашлюбнай сувязі[3].

Хуткія факты Нявіннасць мусульман, Жанр ...
Remove ads

Аўтары

Рэжысёрам фільма з’яўляецца Накула Басела Накула (таксама вядомы як Сэм Баджыл[6]), які пражывае ў ЗША і прадстаўляецца егіпецкім хрысціянінам.[7] Накула паведаміў, што наўмысна зрабіў гэты правакацыйны крок, паколькі лічыць іслам «ракавай пухлінай на целе чалавецтва», і ствараў фільм з мэтай падтрымкі копцкай хрысціянскай супольнасці, якой, па яго меркаванні, пагражае іслам.[5][7][8] Бюджэт фільма склаў 5 млн. долараў ЗША, а ролі ігралі непрафесійныя акцёры[5][4]. Самі акцёры сцвярджаюць, што яны не ведалі пра антыісламскі характар фільма, а шэраг фраз пры дубляжы быў зменены[9]. Пастар Тэры Джонс быў датычны да стварэння фільма[3][5], затым займаўся яго прасоўваннем[10][5].

Remove ads

Крытыка і пратэстныя акцыі

Thumb
Карта пратэстаў супраць фільма     Разлютаваныя сутыкненні     Буйныя дэманстрацыі     Невялікія пратэстныя акцыі
Thumb
Акцыя пратэсту ў Бахрэйне

Пасля распаўсюджвання трэйлера фільма ў Інтэрнэце, у Егіпце, Лівіі, Тунісе і іншых арабскіх краінах пачаліся масавыя беспарадкі ў дыпламатычных прадстаўніцтваў ЗША[11].

11 верасня 2012 гады пачаліся акцыі пратэсту, арганізаваныя салафітами і футбольнымі заўзятарамі, у пасольства ЗША ў Каіры[12]. Каля 3 тысяч дэманстрантаў атачылі пасольства, а затым змянілі сцяг ЗША на сцяг з шахадай на арабскай мове, а сцены пасольства былі спісаны абразамі ў адрас ЗША[13][12]. Для абароны пасольства да яго былі сцягнуты армейскія сілы, якія, сумесна з паліцыяй, узялі пасольства ў жывое кольца[12]. Егіпецкі рух «Браты-мусульмане» заклікала правесці агульнанацыянальную акцыю пратэсту 14 верасня супраць фільма[14].

У Лівіі пасол ЗША Крыстафер Стывенс і трое дыпламатаў былі забіты ў выніку нападу на консульства ЗША ў Бенгазі 11 верасня 2012 года[6][11]. Машына, у якой знаходзіўся пасол, які спрабаваў пакінуць консульства, была расстраляная з гранатамётаў (па іншых даных, пасол атруціўся атрутнымі парамі гарэння пасля абстрэлу консульства з гранатамётаў[12]), а само консульства было разрабавана і спалена[13]. Адказнасць за напад, па розных даных, ляжыць або на баявіках групоўкі «Ансар аш-Шарыя», або на адной з дзвюх іншых груповак былых паўстанцаў — «Брыгады 17 лютага» і «Брыгады паслядоўнікаў шарыяту»[15].

12 верасня ў Афганістане на 1,5 гадзіны быў закрыты доступ да сайта YouTube, на якім быў размешчаны трэйлер фільма[16][17]. Увечары 12 верасня кампанія Google, якая валодае сайтам YouTube, прыняла рашэнне заблакаваць доступ да трэйлера для карыстальнікаў з Егіпта і Лівіі, аднак выдаляць відэа яна адмовілася[18].

13 верасня ля будынка пасольства ЗША ў Тунісе прайшлі пратэсты, справакаваныя фільмам. Пратэстуючыя, колькасць якіх склала каля 200 чалавек, былі разагнаны паліцыяй з ужываннем слёзатачывга газу і гумовых куль[19]. У гэты ж дзень дэманстранты атакавалі пасольства ЗША ў Емене. Яны спалілі некалькі машын і здолелі пракрасціся на тэрыторыю пасольства, але былі адціснуты службай бяспекі[20]. Супрацоўнікі пасольства ў Емене былі эвакуіраваны ў бяспечнае месца[21].

15 верасня ў Сіднеі ля будынка генеральнага консульства ЗША прайшла несанкцыянаваная дэманстрацыя паслядоўнікаў ісламу, які скандзіравалі антыамерыканскія лозунгі і пратэставалі супраць фільма. Пры спробе дэманстратараў прадрацца да консульства паліцыя ўжыла слёзатачывы газ, а пратэстуючыя закідалі яе камянямі і бутэлькамі[22].

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. 'People have threatened to chop me up and kill me': Terror of actress who claims she was duped into making anti-Islam filmDMG Media, 2012. — ed. size: 1648853 — ISSN 0307-7578
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q210534'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q4809216'></a>
  2. Фотографии убитого посла США напоминают кадры убийства Каддафи Архівавана 15 верасня 2012. // Информационное Агентство «Vesti.az»,12.09.2012 г.
  3. Мікалай Суркоў Салафиты адпомсцілі за абразу прарока(недаступная спасылка) // Незалежная газета, 13.09.2012
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads