Раснянскі сельсавет (Сенненскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Расня́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сенненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Расна.

Хуткія факты Раснянскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Раснянскі (Расненскі) сельсавет у складзе Сенненскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Сенненскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года ў склад сельсавета з Беліцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Заполле, Краснае Сяло, Лапатнікі і Нярэйша)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Раснянскага сельсавета 32 населеныя пункты[2]. 30 студзеня 1976 года скасавана вёска Мігуліна[3]. 7 жніўня 1979 года ў склад Беліцкага сельсавета вернуты вёскі Заполле, Краснае Сяло, Лапатнікі і Нярэйша[4]. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Нямойтаўскага сельсавета[5].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 22 населеныя пункты: вёскі Андрэйчыкі, Бабаедава, Багданава, Будна, Вароніна, Васількова, Вейна, Кажамякі, Камарова, Клімавічы, Кузьміно, Мажулева, Пацкава, Первамайская, Пурплева, Рай, Расна, Серкуці, Сычэва, Сякірына, Цясішча і Чуцькі.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads