Калоніі Нідэрландаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Калоніі Нідэрландаў
Remove ads

Калоніі Нідэрландаў (Галандыі) — сукупнасць заморскіх у адносінах да Нідэрландаў тэрыторый свету, якія знаходзіліся ў каланіяльнай залежнасці ад гэтай метраполіі і ўтваралі на чале з ёй у XVII — XX стст Нідэрландскую (Галандскую) каланіяльную імперыю (нідэрл.: het Nederlandse Rijk).

Thumb
Тэрыторыі, якія сталі аб'ектамі экспансіі Нідэрландаў.

Гісторыя

Нідэрландская імперыя ўтварылася ў выніку гандлёвых, каланіяльных, навукова-даследчых экспедыцый у першай палове XVII стагоддзя. Імперыя хутка пашыралася і ўжо да XVIII стагоддзя складалася з тэрыторыю Гвіяны, Інданезіі, факторый у Індыі, на Цэйлоне, Фармозе і інш. За сваю гісторыю Нідэрландская імперыя ўключала мноства тэрыторый у шматлікіх частках свету. Яна мела шмат супернікаў, галоўным з іх была Брытанская імперыя.

Thumb
Вобраз Нідэрландскай каланіяльнай імперыі, якая трымае ў руках Ост-Індыю

Нідэрландская каланіяльная імперыя павялічвалася і памяншалася ў розныя перыяды гісторыі, страчваючы шматлікія свае ўладанні і набываючы іншыя. Так, у 60-70-х гадах XVII стагоддзя Галандыя была вымушана саступіць Англіі свае ўладанні ў Паўночнай Амерыцы (уключаючы сучасны Нью-Ёрк), а паводле Ам'енскаму міру 1802 з Вялікабрытаніяй Галандыя (Батаўская рэспубліка) адмовілася ў яе карысць ад Трынідада, Цэйлона і Капскай вобласці ў Паўднёвай Афрыцы.

Канчатковая яе ліквідацыя адбылася пасля Другой сусветнай вайны з вызваленнем Інданезіі ў выніку вайны за незалежнасць. Цяпер у залежнасці ад Нідэрландаў знаходзіцца толькі некалькі заморскіх тэрыторый у Карыбскім басейне — Аруба, Кюрасаа і Сінт-Маартэн; з 10 кастрычніка 2010 астравы Банайрэ, Саба і Сінт-Эстаціўс у сувязі з распадам Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў увайшлі ў склад Нідэрландаў як асобныя абшчыны, але валюта і заканадаўства там засталіся ранейшыя.

У ніжэйпрыведзеным спісе прадстаўлены ўсё тэрыторыі свету, якія калі-небудзь знаходзіліся ў каланіяльнай залежнасці ад Нідэрландаў.

Remove ads

Уладанні ў Арктыцы

Калоніі ў Амерыцы

Паўночная

Цэнтральная

Remove ads

Паўднёвая

Калоніі ў Афрыцы

Заходняя

Паўднёвая і Усходняя

Калоніі ў Азіі і Аўстраліі

Аравія і Сярэдні Усход

  • факторыі ў Емене, Амане і Іраку — Моха (1620—1757), Адэн (1614—1620), Сіхіры, Мускатэ (1674), Басра (1645—1646; 1651-?)
  • апорныя пункты ў Персіі — Іфахан (1623—1747), Бандэр-Абас (1623—1766), Харк (Форт Мозельстайн; 1750—1766), Бандэ-Конг (1665—1753), Бушыр, Лар, Кешм, Керман, Шыраз.

Паўднёвая Азія

Кітай і Далёкі Усход

Аўстралія

  • Новая Галандыя (асвоена не была, цяпер Аўстралія)
    • Зямля Ван-Дымена (цяпер Тасманія, Аўстралія)

Гл. таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads