Нікабарскія астравы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нікаба́рскія астравы (англ.: Nicobar Islands) — архіпелаг з 19 астравоў у Індыйскім акіяне, паміж Бенгальскім залівам і Андаманскім морам. Частка саюзнай тэрыторыі Індыі Андаманскія і Нікабарскія астравы. Плошча 1841 км². Насельніцтва (2011 г.) — 36 819 чал., значную частку складаюць карэнныя нікабарцы.
Remove ads
Геаграфія і прырода

Нікабарскія астравы з’яўляюцца часткай астраўной дугі, якая ўзнікла ў выніку сутыкнення Інда-Аўстралійскай і Еўразійскай літасферных пліт. Гэта даволі сейсманебяспечны рэгіён. Буйныя астравы ўяўляюць сабою вяршыні падводнага хрыбта, у той час як самыя малыя ўтварыліся дзякуючы каралам. Найбольшы востраў Вялікі Нікабар займае плошчу 1045,1 км².
Клімат субэкватарыяльны і трапічны мусонны. Штогадовая сярэдняя тэмпература вагаецца ад 22 да 30° C. Штогадовыя ападкі складаюць 3000 — 3800 мм, прычым большасць прыходзіцца на сезон мусонаў (летні перыяд).
Нікабарскія астравы вылучаюцца ў самастойны экарэгіён. Флора сушы падзяляецца на арэалы прыбярэжных мангравых лясоў і ўнутраных вечназялёных і лістападных трапічных і субтрапічных лясоў. На некаторых астравах маюцца шырокія лугі, якія ўзніклі, хутчэй за ўсё, у выніку ўмяшання чалавека.
У адрозненне ад суседніх Андаманскіх астравоў, Нікабарскія астравы не былі злучаны ў мінулым з мацерыком. Мясцовая прырода развівалася ізалявана, што прывяло да адноснай беднасці фаўны і з’яўлення шматлікіх эндэмічных відаў птушак. Сустракаюцца таксама пацукі, яшчаркі, казуркі.
Remove ads
Гісторыя

Мяркуецца, што першыя людзі, якія з’явіліся на Нікабарскіх астравах у каменным — жалезным вяках дзвюма міграцыйнымі хвалямі з Паўднёва-Усходняй Азіі, у выніку склалі супольнасць нікабарцаў.
З пачатку нашай эры Нікабарскія астравы былі прамежкавым пунктам спынення гандлёвых караблёў паміж Індыяй і Зондскім архіпелагам. Пра іх існаванне паведамлялі Пталемей і Марка Пола. Сучасная назва ўзнікла ў выніку скажэння дравідыйскай назвы «Голыя людзі», як гандляры называлі мясцовых тубыльцаў. З XVI ст. астравы ўключаліся у склад розных індыйскіх дзяржаў, але сапраўднага кантролю яны тут не мелі.
У 1869 г. анэксаваны Вялікабрытаніяй. У 1872 г. адміністрацыйна аб’яднаны разам з Андаманскімі астравамі. У 1942—1945 гг. акупаваны Японіяй.
У 1947 г. увайшлі ў склад Індыі.
Нікабарскія астравы моцна пацярпелі падчас цунамі 2004 г.
Remove ads
Насельніцтва
Спасылкі
- Geology and Ecology of Nicobar Islands Архівавана 20 снежня 2011.
- Impact of the 2004 tsunami on the geology of Car Nicobar Island Архівавана 27 лістапада 2012.
- The Nicobar Islands. Nicobarese early history and prehistory Архівавана 28 ліпеня 2012.
- History of Andaman & Nicobar Архівавана 15 снежня 2014.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads