Андаманскія і Нікабарскія астравы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андаманскія і Нікабарскія астравы (англ.: Andaman and_Nicobar Islands), група астравоў у Індыйскім акіяне і саюзная тэрыторыя Індыі. Плошча — каля 8 тыс. км². Насельніцтва — 356 тыс. чалавек (2001). Адміністрацыйны цэнтр — Порт-Блэр.
Remove ads
Геаграфія
Тэрыторыя знаходзіцца ў Індыйскім акіяне і геаграфічна адносіцца да Паўднёвай Азіі, размяшчаецца непадалёку ад інданезійскай правінцыі Ачэх (паўночная Суматра), ад якой аддзеленая Андаманскім морам. Складаецца з дзвюх груп астравоў: паўночнай — Андаманскія астравы і паўднёвай — Нікабарскія астравы. З захаду абмываецца Бенгальскім залівам. Тэрыторыю складаюць 572 астравы, з якіх 38 населеныя пастаянна.
Remove ads
Эканоміка
ВУП саюзнай тэрыторыі Андаманскія і Нікабарскія астравы — 350 млн дол. ЗША (2004). Аснова эканомікі — сельская гаспадарка і рыбалоўства (апошняе мае экспартнае значэнне).
Насельніцтва
Колькасць насельніцтва тэрыторыі з 1951 па 2001 вырасла больш як у дзесяць разоў: з 31.000 да 356.000. Асноўныя мовы насельніцтва рэгіёна — бенгальская (25,9 %), хіндзі (18,5 %), урду (14,2 %), а таксама тамільская, нікабарская, тэлугу, малаялам і англійская.
Спасылкі
- Афіцыйны сайт Архівавана 20 мая 2009.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads