Нікалае Вэкэрою

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нікалае Вэкэрою
Remove ads

Нікалае Вэкэрою (рум.: Nicolae Văcăroiu, нар. 5 снежня 1943) — румынскі палітык, прэм’ер-міністр Румыніі з 4 лістапада 1992 па 12 снежня 1996 года.

Хуткія факты Нікалае Вэкэрою, старшыня Сената Румыніі[d] ...

У 1969—1990 гадах працаваў у Дзяржаўным камітэце па планаванні разам з Тэадорам Сталажанам, дзе займаўся эканамічнымі пытаннямі. Удзельнічаў у распрацоўцы плана «Стратэгія рэформаў у Румыніі» па пераходзе да дэмакратыі і рыначнай эканомікі. У 1990 годзе стаў намеснікам міністра нацыянальнай эканомікі, у 1990—1992 гадах быў кіраўніком камітэта па цэнах і дэпартамента па падатках і зборах міністэрства фінансаў. Кіраваў працэсам падрыхтоўкі ўвядзення падатку на даданую вартасць і пачаў падрыхтоўку да ўвядзення іншых новых падаткаў.

У 1992 годзе стаў прэм’ер-міністрам Румыніі і займаў гэтую пасаду да 1996 года. У 1996—1997 гадах быў віцэ-прэзідэнтам Румынскага камерцыйнага банка, у 1996—2008 гадах быў сенатарам ад Арджаша, у 2000—2008 гадах узначальваў Сенат Румыніі. У красавіку-маі 2007 года выконваў абавязкі прэзідэнта.

З 14 кастрычніка 2008 года ўзначальвае Лічыльную палату Румыніі. Для заняцця пасады выйшаў з Сацыял-дэмакратычнай партыі.

Remove ads

Зноскі

  1. Nicolae Vacaroiu // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107343683'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads