Нікалас Ладэйра
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нікалас Ладэйра (ісп.: Nicolás Lodeiro; нар. 21 сакавіка 1989, Пайсанду, Уругвай) — уругвайскі футбаліст, атакуючы паўабаронца амерыканскага клуба «Сіэтл Саўндэрс» і нацыянальнай зборнай Уругвая.
Remove ads
Кар’ера
Клубная
Нікалас прыйшоў у акадэмію клуба «Насьяналь» у 14 гадоў. Праз чатыры гады ён дэбютаваў за асноўны склад клуба. У наступныя гады малады футбаліст хутка прагрэсаваў. У 2009 годзе яго тры галы дапамаглі клубу дайсці да паўфіналу Кубка Лібертадорэс. У студзені 2010 года Ладэйра падпісаў двухгадовы кантракт з амстэрдамскім «Аяксам». На той момант у гэтым клубе ўжо выступалі два ўругвайскіх іграка, гэта значыць Бруна Сільва і Луіс Суарэс. 7 лютага 2010 года Нікалас дэбютаваў у складзе сталічнага калектыву ў матчы супраць «Твентэ», аднак у хуткім часе атрымаў траўму і цалкам прапусціў сезон 2010/11.
20 ліпеня 2012 года бразільскі «Батафогу» выкупіў правы на іграка, а ў маі 2014 года ўругваец падпісаў кантракт з клубам «Карынтыянс». Гэтаму бразільскаму клубу трансфер абышоўся ў 4,5 млн бразільскіх рэалаў. 5 лютага 2015 года далучыўся да складу аргенцінскага клуба «Бока Хуніярс», дзе атрымаў 10 нумар[2].
У ліпені 2016 года падпісаў кантракт з амерыканскім клубам «Сіэтл Саўндэрс»[3].
Міжнародная
У складзе нацыянальнай зборнай Уругвая дэбютаваў у 2009 годзе ў матчы супраць зборнай Коста-Рыкі.
Remove ads
Дасягненні
Клубныя
«Насьяналь»:
- Чэмпіён Уругвая: 2009
«Аякс»:
- Чэмпіён Нідэрландаў (2): 2011, 2012
- Уладальнік Кубка Нідэрландаў: 2010
«Батафогу»:
- Чэмпіён штата Рыа-дэ-Жанэйра: 2013
«Бока Хуніярс»:
- Чэмпіён Аргенціны: 2015
- Уладальнік Кубка Аргенціны: 2015
«Сіэтл Саўндэрс»:
- Уладальнік Кубка МЛС: 2016
Міжнародныя
Уругвай:
- Уладальнік Кубка Амерыкі: 2011
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
