Нікалас Ладэйра

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нікалас Ладэйра
Remove ads

Нікалас Ладэйра (ісп.: Nicolás Lodeiro; нар. 21 сакавіка 1989, Пайсанду, Уругвай) — уругвайскі футбаліст, атакуючы паўабаронца амерыканскага клуба «Сіэтл Саўндэрс» і нацыянальнай зборнай Уругвая.

Хуткія факты Нікалас Ладэйра, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клубная

Нікалас прыйшоў у акадэмію клуба «Насьяналь» у 14 гадоў. Праз чатыры гады ён дэбютаваў за асноўны склад клуба. У наступныя гады малады футбаліст хутка прагрэсаваў. У 2009 годзе яго тры галы дапамаглі клубу дайсці да паўфіналу Кубка Лібертадорэс. У студзені 2010 года Ладэйра падпісаў двухгадовы кантракт з амстэрдамскім «Аяксам». На той момант у гэтым клубе ўжо выступалі два ўругвайскіх іграка, гэта значыць Бруна Сільва і Луіс Суарэс. 7 лютага 2010 года Нікалас дэбютаваў у складзе сталічнага калектыву ў матчы супраць «Твентэ», аднак у хуткім часе атрымаў траўму і цалкам прапусціў сезон 2010/11.

20 ліпеня 2012 года бразільскі «Батафогу» выкупіў правы на іграка, а ў маі 2014 года ўругваец падпісаў кантракт з клубам «Карынтыянс». Гэтаму бразільскаму клубу трансфер абышоўся ў 4,5 млн бразільскіх рэалаў. 5 лютага 2015 года далучыўся да складу аргенцінскага клуба «Бока Хуніярс», дзе атрымаў 10 нумар[2].

У ліпені 2016 года падпісаў кантракт з амерыканскім клубам «Сіэтл Саўндэрс»[3].

Міжнародная

У складзе нацыянальнай зборнай Уругвая дэбютаваў у 2009 годзе ў матчы супраць зборнай Коста-Рыкі.

Remove ads

Дасягненні

Клубныя

«Насьяналь»:

  • Чэмпіён Уругвая: 2009

«Аякс»:

«Батафогу»:

  • Чэмпіён штата Рыа-дэ-Жанэйра: 2013

«Бока Хуніярс»:

  • Чэмпіён Аргенціны: 2015
  • Уладальнік Кубка Аргенціны: 2015

«Сіэтл Саўндэрс»:

  • Уладальнік Кубка МЛС: 2016

Міжнародныя

Уругвай:

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads