Нікола Добравіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нікола Добравіч
Remove ads

Нікола До́бравіч (сербск.: Никола Добровић; 12 лістапада 1897, г. Печ, Аўстра-Венгрыя — 11 студзеня 1967, Бялград, Югаславія) — сербскі архітэктар і горадабудаўнік, прадстаўнік функцыяналізму. Член Сербскай акадэміі навук і мастацтваў1965).

Хуткія факты Нікола Добравіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Архітэктурную адукацыю пачаў у 1915 годзе ў Будапешце. У сувязі з падзеямі Першай сусветнай вайны, працягнуў вучобу ў Вышэйшай тэхнічнай школе ў Празе, якую скончыў у 1923 годзе. Да 1934 года працаваў архітэктарам.

Вярнуўся ў Югаславію і пасяліўся ў Дуброўніку. У час Другой сусветнай вайны браў удзел у Нацыянальна-вызваленчым руху ў Югаславіі. З кастрычніка 1944 г. працаваў над аднаўленнем краіны ў якасці кіраўніка дэпартамента архітэктуры федэральнага міністэрства будаўніцтва. У канцы 1945 года — дырэктар Інстытута горадабудаўніцтва Народнай Рэспублікі Сербіі.

У 19461967 гадах дырэктар Сербскага горадабудаўнічага інстытута і галоўны архітэктар г. Бялград. З 1948 года прафесар архітэктурнага факультэта Бялградскага ўніверсітэта.

Remove ads

Творчасць

Аўтар Дома югаслаўскіх студэнтаў у Празе (1932), гасцініцы на востраве Лопуд каля г. Дуброўнік (1936), генеральных планаў гарадоў Бялграда (19471950, разам з М. Самборскім), Штып (1952), Херцаг-Нові (1957) і інш.

Зноскі

1. Добрович Никола // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1972. — Т. 8 : Дебитор — Евкалипт. — С. 372. Праверана 14 кастрычніка 2016.

2. Tvrtković P. Nikola Dobrović // Dobrović, Nikola // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T023035

3. Добрович Никола // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1972. — Т. 8 : Дебитор — Евкалипт. — С. 372. Праверана 28 верасня 2015.

4. Добрович Никола // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1972. — Т. 8 : Дебитор — Евкалипт. — С. 372. Праверана 27 верасня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads