Нікола I Петравіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нікола I Петравіч
Remove ads

Нікола I Петравіч (7 кастрычніка 1841 — 2 сакавіка 1921) — другі князь Чарнагорыя з 1860 па 1910, а затым першы кароль Чарнагорыі з 1910 па 1918 з дынастыі Петравічаў-Негашаў.

Хуткія факты 2-і Князь Чарнагорыі, Папярэднік ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся будучы кароль у гарадку Негушы — на радзіме дынастыі Петравічаў (Негашаў). Яго бацькам быў Мірка Петравіч-Негаш, брат князя Данілы I Петравіча, а маці — Анастасія Марцінаўна.

Нікола вучыўся ў ліцэі Людовіка Вялікага ў Парыжы (паступіў у 1856 годзе). Ён знаходзіўся там, калі ў жніўні 1860 года, пасля забойства яго дзядзькі Данілы I Петравіча-Негаша, быў абвешчаны князем Чарнагорыі. У лістападзе таго ж года малады князь ажаніўся з дачкой чарнагорскага ваяводы Пятра Вукаціча, Міленай. У 1862 годзе Нікола I выступіў у падтрымку герцагавінскіх паўстанцаў Лукі Вукалавіча і адкрыў ваенныя дзеянні супраць Турцыі. Камандаванне чарнагорскімі кантынгентамі князь усклаў на свайго бацьку Мірку Петравіча-Негаша, які за першыя ваенныя поспехі атрымаў мянушку «Шпагі Чарнагорыі». Аднак далейшая кампанія развівалася няўдала. Урэшце, туркі ўзялі Цэтынэ, і Ніколе прыйшлося падпісаць невыгодны мір. Ад поўнага зневажэння Чарнагорыю выратавала дыпламатычнае ўмяшанне Расійскай імперыі.

Каралеўскі тытул

28 жніўня 1910 года, у юбілейны год 50-годдзя свайго кіравання, па агульнаеўрапейскай традыцыі, а таксама ўмацоўваючы сваю дзяржаўную ўладу, Нікола I абвясціў княства Чарнагорыя каралеўствам, і стаў яго першым каралём. Праз 4 гады, напярэдадні Першай сусветнай вайны, ён прысвоіў сабе надзвычайныя паўнамоцтвы самадзяржаўнага манарха. Тады ж Мікалай II дараваў каралю чын генерал-фельдмаршала Рускай Арміі. Кароль Нікола I стаў перадапошнім рускім фельдмаршалам (пасля яго званне было прысвоена толькі румынскаму манарху Каралю I) і адзіным, які дажыў да рэвалюцыі 1917 года.

Выгнанне

У 1917 годзе, паводле Дэкларацыі Корфу, было абвешчана пра зліццё Чарнагорыі з Сербіяй. 26 лістапада 1918 года Чарнагорыя афіцыйна ўвайшла ў склад Каралеўства Сербаў, Харватаў і Славенцаў. (Разам з тым, гэты дзяржаўна-прававы акт быў аднабаковым і азначаў звяржэнне чарнагорскай манархіі.)

Нікола быў вымушаны з’ехаць у Францыю, але працягваў прэтэндаваць на трон да сваёй смерці ў Анцібе праз тры гады. Ён быў пахаваны ў Італіі. У 1989 прах Ніколы, каралевы Мілены, і двух іх дзяцей быў перапахаваны ў Чарнагорыі.

Remove ads

Сям’я

Ад шлюбу Ніколы I з Міленай Вукаціч нарадзіліся дзеці:

• Зорка (18641890), у 1883 выйшла замуж за сербскага прынца-эмігранта, будучага караля Пятра I;
• Міліца (18661951), у 1889 выйшла замуж за вялікага князя Пятра Мікалаевіча;
• Анастасія (18671935), у 1889 выйшла замуж за Георгія Максіміліянавіча, герцага Лейхтэнбергскага, у 1907 другім шлюбе з вялікім князем Мікалаем Мікалаевічам;
• Марыца (18691885);
• Даніла II Аляксандр (18711939);
• Алена (18731952), каралева Італіі і Албаніі, імператрыца Эфіопіі, жонка Віктара Эмануіла III;
• Ганна (18741971), у 1897 выйшла замуж за Франца Іосіфа Батэнберга;
• Сафія (2 мая 1876 — 14 чэрвеня 1876);
• Мірка (18791918), бацька Міхаіла Чарнагорскага і дзед Мікалая Чарнагорскага, цяперашняга спадчынніка прастола;
• Ксенія (18811960);
• Вера (18871927);
• Пётр (18891932).
Remove ads

Зноскі

1. Nicholas I king of Montenegro // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Deutsche Nationalbibliothek Record #119230194 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
4. Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads