Княства Чарнагорыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Княства Чарнагорыя
Remove ads

Княства Чарнагорыя (чарн. Књажевина Црна Гора, Knjaževina Crna Gora) — колішняя дзяржава ў паўднёва-ўсходняй Еўропе. Княства існавала з 13 сакавіка 1852 года па 28 жніўня 1910 года, калі было абвешчана каралеўствам князем Ніколай, які затым і стаў каралём.

Хуткія факты Княства Чарнагорыя, Сталіца ...
Хуткія факты Гісторыя Чарнагорыі ...

Сталіцай княства з'яўляўся горад Цэтынэ. Дзяржаўнай валютай быў перпер, які быў уведзены ў абарот у 1906 годзе. Тэрыторыя былога княства ў гэты момант размяшчаецца ў цэнтральнай частцы сучаснай рэспублікі Чарнагорыя.

Remove ads

Гісторыя

Княства было ўтворана 13 сакавіка 1852 года, калі князь Даніла (вядомы таксама як Уладыка Даніла II), вырашыў скласці з сябе сан уладыкі (епіскапа) і жаніцца. Такім чынам Чарнагорыя з тэакратычнай дзяржавы ператварылася ў свецкую.

Пасля забойства князя Данілы 13 жніўня 1860 года, Нікола I, які з'яўляўся яго пляменнікам, стаў наступным кіраўніком Чарнагорыі.

28 жніўня 1910 года, княства Чарнагорыя было абвешчана каралеўствам, і яго першым каралём стаў Нікола I.

Remove ads

Канстытуцыя

Князь Даніла выкарыстоўваў законы Пятра I Петравіча-Негаша ў якасці ўзору для свайго Асноўнага закона, ствараць які ён пачаў з 1855 года (Законнік Данілы Першага). У аснове праекта Данілы, які быў першай канстытуцыяй у чарнагорскай гісторыі, ляжалі традыцыі чарнагорскага народа. Былі выдадзены законы, якія абаранялі прыватную ўласнасць. Былі адменены ўсе прэтэнзіі на Котарскі заліў (тады — тэрыторыя Аўстрыі). Тэкст закона пачынаўся з фразы:

" Хоць на гэтай зямлі няма іншай нацыянальнасці апроч сербаў, і няма іншай рэлігіі акрамя Праваслаўя, любы чужынец і прадстаўнік іншага веравызнання надзелены такой жа свабодай і правамі як любы чарнагорац… "
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads