Ніна Аляксандраўна Сасноўская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ніна Аляксандраўна Сасноўская (1892, в. Дабраволя Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні, цяпер у Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці — 1979, г. Вільнюс) — заходнебеларускі мастак-графік, педагог
Remove ads
Біяграфія
У 1910—1911 гадах вучылася ў Віленскай рысавальнай школе. Два гады (1919—1921) як вольная слухачка займалася на мастацкім факультэце Віленскага ўніверсітэта. У пачатку 1920-х працавала выкладчыкам малявання ў Віленскай беларускай гімназіі.
У 1923 годзе выканала алоўкавы партрэт Я. Купалы, які быў літаграфіраваны на камень мастаком Я. Горыдам. Надрукаваны ў віленскай друкарні Ласкова, партрэт Я. Купалы атрымаў шырокае распаўсюджанне сярод беларускага насельніцтва ў Заходняй Беларусі ў перадваенны перыяд (1930—1939).
- Партрэт Янкі Купалы
Remove ads
Літаратура
- Янка Купала: энцыклапедычны даведнік. — Мн .: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 1986. — С. 548. — 727 с.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads