Нінэль Іванаўна Шчасная
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нінэ́ль Іва́наўна Шча́сная, ці часцей Нэ́лі Шча́сная (25 кастрычніка 1933, Полацк — 15 мая 2013, Мінск, Беларусь) — беларускі жывапісец і графік.
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча (1955), затым Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна ў Ленінградзе (1961). Жыла ў Сярэдняй Азіі (Душанбэ), займалася архітэктурай. Да жывапісу і вітражоў вярнулася пасля пераезда ў Беларусь.
Удзельніца больш за 50 персанальных выставак у Беларусі і за мяжой. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР.
Яе дачка Лада Шчасная таксама стала вядомым мастаком.
Remove ads
Творчасць
Працавала ў станковым жывапісе, кніжнай і станковай графіцы, манументальна-дэкаратыўным мастацтве. Аўтар сюжэтна-тэматычных карцін, партрэтаў сучаснікаў і гістарычных асоб, пейзажаў, нацюрмортаў, графічных твораў. Аформіла шэраг кніжных выданняў. Выканала размалёўкі на фасадзе НДІ будаўнічых матэрыялаў (1966), у рэстаране пры гасцініцы «Свіслач» (1978), вітражы ў ВА «Гарызонт» (1982) у Мінску.
Творчасці ўласцівы мяккасць і лірызм светаадчування, экспрэсіўная тэхніка, арыгінальнасць колеравых вырашэнняў.
Сюжэтна-тэматычныя карціны
- 1966 — «Вясёлка», «Пад сонейкам»
 - 1967 — «Пяць пакаленняў (Лазня)»
 - 1968 — «Самотная»
 - 1972 — «Васількі»
 - 1975 — «Налібоцкая пушча»
 - 1978 — «Пасля змены», «Лада слухае»
 - 1980 — «Спрадвечнае»
 - 1981 — «Маё нараджэнне»
 - 1984 — «Толькі яго нявеста»
 - 1987 — «Белыя крьлы», «Гуканне вясны ў Заслаўі»
 - 1997 — «Мая сям'я»
 - 1999 — «Сястра Людміла і яе Міхайлавы»
 
Партрэты
- 1956 — «Мая бабуля Ліда»
 - 1970 — Іван Мележ, «Аўтапатрэт»
 - 1973 — Уладзімір Дубоўка (1973)
 - 1976 — Іван Шамякін, Цётка (А. Пашкевіч)
 - 1979 — А. Макаёнак, М. Матукоўскі
 - 1980 — Максім Танк, Аркадзь Куляшоў («Ля вогнішча»)
 - 1981 — У. Саўчанка, Рыгор Шырма, Пётр Клімук
 - 1982 — Янка Купала, Максім Багдановіч
 - 1985 — М. Ладзіс («Вярнуўся»)
 - 1987 — С. Красікаў, І. Антонаў
 - 1988 — «Думаючы пра Чэхава»
 - 1996 — Р. Сурус
 - 1997 — «Еўфрасіння Полацкая»
 - 1999 — «Промні натхнення А. Пушкіна»
 - 2000 — Францыск Скарына, «Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец», А. Раман, «Пясочны гадзіннік» (аўтапартрэт)
 - 2001 — Анатоль Анікейчык
 - 2003 — Святлаа Акружная
 
Ілюстрацыі
- 1963 — «Калінавая рукавічка» А. Васілевіч
 - 1968 — «Матрошкіны казкі» І. Бурсава
 - 1971 — «Рыжая палянка» Д. Бічэль-Загнетавай
 - 1973 — «Крылы» М. Хведаровіча
 - 1979 — «Заручыны» П. Макаля
 - 1984 — «Пра дзеда Аяяй і бабку Оёёй» А. Лойкі
 
Remove ads
Узнагароды
- Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1989)
 - медаль «За заслугі ў выяўленчым мастацтве» (1977)
 - бронзавы медаль ВДНГ СССР (1975)
 
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads