Нінэль Іванаўна Шчасная

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Нінэ́ль Іва́наўна Шча́сная, ці часцей Нэ́лі Шча́сная (25 кастрычніка 1933, Полацк — 15 мая 2013, Мінск, Беларусь) — беларускі жывапісец і графік.

Хуткія факты Нэлі Шчасная, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфічныя звесткі

Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча (1955), затым Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна ў Ленінградзе (1961). Жыла ў Сярэдняй Азіі (Душанбэ), займалася архітэктурай. Да жывапісу і вітражоў вярнулася пасля пераезда ў Беларусь.

Удзельніца больш за 50 персанальных выставак у Беларусі і за мяжой. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР.

Яе дачка Лада Шчасная таксама стала вядомым мастаком.

Remove ads

Творчасць

Працавала ў станковым жывапісе, кніжнай і станковай графіцы, манументальна-дэкаратыўным мастацтве. Аўтар сюжэтна-тэматычных карцін, партрэтаў сучаснікаў і гістарычных асоб, пейзажаў, нацюрмортаў, графічных твораў. Аформіла шэраг кніжных выданняў. Выканала размалёўкі на фасадзе НДІ будаўнічых матэрыялаў (1966), у рэстаране пры гасцініцы «Свіслач» (1978), вітражы ў ВА «Гарызонт» (1982) у Мінску.

Творчасці ўласцівы мяккасць і лірызм светаадчування, экспрэсіўная тэхніка, арыгінальнасць колеравых вырашэнняў.

Сюжэтна-тэматычныя карціны

  • 1966 — «Вясёлка», «Пад сонейкам»
  • 1967 — «Пяць пакаленняў (Лазня)»
  • 1968 — «Самотная»
  • 1972 — «Васількі»
  • 1975 — «Налібоцкая пушча»
  • 1978 — «Пасля змены», «Лада слухае»
  • 1980 — «Спрадвечнае»
  • 1981 — «Маё нараджэнне»
  • 1984 — «Толькі яго нявеста»
  • 1987 — «Белыя крьлы», «Гуканне вясны ў Заслаўі»
  • 1997 — «Мая сям'я»
  • 1999 — «Сястра Людміла і яе Міхайлавы»

Партрэты

Ілюстрацыі

Remove ads

Узнагароды

  • Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1989)
  • медаль «За заслугі ў выяўленчым мастацтве» (1977)
  • бронзавы медаль ВДНГ СССР (1975)

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads