Цмен пясчаны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цмен пясчаны, Бяссмертнік[1][2] (Helichrysum arenarium) — кветкавая расліна роду Цмен (Helichrysum) сямейства Астравыя (Asteraceae).
Remove ads
Народная назва
Народныя назвы: Цмен пясчаны, залатушнік[2], змяёўнік лясны[2], цмін, цмян[3][4], грымотнік[2], залатушнік мужчынскі[3], бяссмертнік, цмен[1], кацелапкі, нітуніч, нячуйвецер[2], сухавейка, сухазелле[2][3][5], цмен жоўты[6][7], кацялапкі[2].
Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна. Вышыня 15—40 см. Расліна белая ад лямцавага апушэння, з чорна-бурым карэнішчам. Лісце суцэльнакрайняе. Кветкі дробныя, сухія, жоўтыя або аранжавыя, у шарападобных кошыках сабраных у шчыльную шчыткападобную мяцёлку, доўга захоўваюцца (адсюль назва бяссмертнік). Плод — сямянка.
Remove ads
Экалогія
На тэрыторыі Беларусі расце ў хваёвых лясах, на пясчанай глебе, каля дарог. Цвіце ў чэрвені—кастрычніку.
Значэнне
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 63. — 160 с. — 2 350 экз.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
- Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads