Ніна Іванаўна Гусельнікава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ніна Іванаўна Гусельнікава (нар. 2 кастрычніка 1924, г. Ніжні Ноўгарад, Расія) — беларуская і руская артыстка оперы (лірыка-капаратурнае сапрана). Заслужаная артыстка Беларусі (1951)[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 2 кастрычніка 1924 года ў Ніжнім Ноўгарадзе (Расія). Пасля заканчэння школы працавала сакратаром-машыністкай і адначасова прымала ўдзел у канцэртах мастацкай самадзейнасці. Музычную адукацыю пачынала ў Горкім, потым вучылася ў Беларускай кансерваторыі, якую закончыла ў 1950 годзе. Студэнткай 4-га курса кансерваторыі стала салісткай Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. Таленавітая маладая спявачка адразу была заўважана калектывам і кіраўніцтвам тэатра[2].
У 1952—1964 гадах салістка Вялікага тэатра ў Маскве[1].
Ніна Гусельнікава прымала ўдзел у конкурсах II Сусветнага кангрэсу студэнтаў (1950, Прага), III Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў (1951, Берлін), дзе атрымала Першую прэмію. У 1951 г спявачка стала заслужанай артысткай Беларусі[2].
Remove ads
Творчасць
Валодаючы голасам мяккага, пяшчотнага тэмбру, тонкай музыкальнасцю, стварыла на беларускай сцэне пранікнёныя вобразы Марфы («Царская нявеста » М. Рымскага-Корсакава), Антаніды («Іван Сусанін» М. Глінкі), Мікаэлы («Кармэн» Ж. Бізэ), Джыльды, Віялеты («Рыгалета», «Травіята» Д. Вердзі), Лакмэ (аднайм. опера Л. Дэліба), Разіны («Севільскі цырульнік» Д. Расіні), Аксаны («Запарожац за Дунаем» С. Гулак-Арцямоўскага), Дуні («Марозка» М. Красева) і інш[1].
Remove ads
Узнагароды
Заслужаная артыстка Беларусі (1951)[1].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads