Наталля Мікалаеўна Даўгулевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Наталля Мікалаеўна Даўгулевіч (нар. 12 лютага 1975, г. Мінск) — беларуская мовазнаўца. Кандыдат філалагічных навук (2004), дацэнт (2009)[2].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 12 лютага 1975 года ў Мінску. Скончыла ў 1997 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура»; у 2002 годзе аспірантуру Інстытута мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[2].
У 2002—2007 гг. працавала малодшым навуковым супрацоўнікам, навуковым супрацоўнікам, старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі. У 2007—2010 гг. вучоны сакратар, у 2010—2014 гг. начальніца навукова-даследчага аддзела Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. З 2014 года загадчыца кафедры лінгвістычных дысцыплін і міжкультурных камунікацый Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А. Д. Сахарава[2].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Навуковыя інтарэсы: лексіка і лексікалогія сучаснай беларускай мовы; моўныя кантакты; генеалогія і неаграфія беларускай мовы; методыка выкладання беларускай мовы[3].
Аўтарка слоўнікаў «Слоўнік новых слоў беларускай мовы» (2009), «Беларуска-рускі тлумачальны слоўнік новых слоў і новых значэнняў слоў» (2013), «Слоўнік новых запазычаных слоў беларускай мовы» (2023) ў суаўтарстве з В. І. Уласевіч[4][5].
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads