Слоўнік новых запазычаных слоў беларускай мовы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Слоўнік новых запазычаных слоў беларускай мовы
Remove ads

Слоўнік новых запазычаных слоў беларускай мовы — слоўнік неалагізмаў у беларускай мове, выдадзены ў 2023 годзе. Першым у беларускім мовазнаўстве слоўнік такога тыпу. Аўтарамі-ўкладальнікамі слоўніка з’яўляюцца В. І. Уласевіч, Н. М. Даўгулевіч[1].

Хуткія факты Слоўнік новых запазычаных слоў беларускай мовы, Аўтар ...

У слоўніку зафіксавана новая запазычаная лексіка, якая з’явілася ў першай чвэрці ХХІ ст. і актыўна выкарыстоўваецца ў сучаснай беларускай мове: акаўнт, данат, дыслайк, майнінг, фрылансер, смайл (смайлік), скрыншот, фэйк і інш. У некаторых выпадках фіксуюцца словы, што былі запазычаны ў больш ранні перыяд (у канцы ХХ ст.), зафіксаваны ў апошніх слоўніках беларускай мовы, але не згубілі адцення навізны[1].

У слоўніку выкарыстаны матэрыялы з папярэдніх выданняў названых аўтараў — «Слоўніка новых слоў беларускай мовы» (2009) і «Беларуска-рускага тлумачальнага слоўніка новых слоў і новых значэнняў слоў» (2013), а таксама асабістая картатэка. Усяго зафіксавана каля 2500 лексічных адзінак, значная частка з якіх не была апісана раней і фіксуецца ў слоўніку ўпершыню[1].

Remove ads

Бібліяграфія

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads