Слоўнік новых слоў беларускай мовы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Слоўнік новых слоў беларускай мовы
Remove ads

Слоўнік новых слоў беларускай мовы — слоўнік неалагізмаў у беларускай мове, выдадзены ў 2009 годзе. Аўтарамі-ўкладальнікамі слоўніка з’яўляюцца В. І. Уласевіч, Н. М. Даўгулевіч[1].

Хуткія факты Слоўнік новых слоў беларускай мовы, Аўтар ...

Слоўнік змяшчае новую лексіку (пераважна запазычаную)[1], якая з’явілася ў выніку кардынальных пераўтварэнняў у грамадска-палітычным, эканамічным і культурным жыцці краіны на мяжы XX–XXI стагоддзяў і актыўна выкарыстоўваецца ў перыядычным друку і актыўна выкарыстоўвалася ў перыядычным друку, а таксама ў тэкстах, змешчаных у сетцы інтэрнэт[2], але не адлюстраваная ў «Тлумачальным слоўніку беларускай мовы», семантычныя неалагізмы, лексіку 1920-х гг., якая пачала актыўна выкарыстоўвацца ў сучаснай мове: адсотак, амбасада, закладнік, маклер, пабытовы, спампаваць, флаер, чаўнок і інш[1]. Усяго разгледжана каля 4500 слоў і выразаў, якія адлюстроўваюць практычна ўсе сферы сучаснага жыцця[2].

Слоўнік дае разнастайную інфармацыю пра слова: тлумачэнне, прыклады ўжывання ў СМІ, стылістычную і граматычную характарыстыку, пры неабходнасці — этымалогію[2].

Remove ads

Бібліяграфія

  • Слоўнік новых слоў беларускай мовы : [каля 4500 слоў і выразаў] / В. І. Уласевіч, Н. М. Даўгулевіч ; Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. — Мінск : ТетраСистемс, 2009. — 444 с. ; 21 см. — Бібліяграфія ў падрадковых заўвагах. — 2000 экз. — ISBN 978-985-470-860-7

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads