Наталля Сцяпанаўна Старжынская
вучоны ў галіне мовазнаўства і педагог From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Наталля Сцяпанаўна Старжы́нская[1] (нар. 20 студзеня 1948, Агдам, Азербайджан) — беларускі вучоны ў галіне педагогікі і лінгвістыкі. Доктар педагагічных навук (1998), прафесар (2000).
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Мінскі педагагічны інстытут у 1971 годзе. 3 1971 года ў НДІ педагогікі Міністэрства асветы Беларусі, з 1979 года загадчык аддзела. 3 1989 года ў Беларускім педагагічным універсітэце, у 1998—2001 гадах загадчык кафедры.
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы па методыцы навучання дашкольнікаў пісьменнасці, роднай і замежнай мовам, праблемах падрыхтоўкі дзяцей да школы, станаўлення і развіцця іх мовы.
Член рэдакцыйнай калегіі часопіса Пралеска.
Узнагароды
Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2013). Узнагароджана медалём Францыска Скарыны (2018).
Публікацыі
Сярод апублікаванага:
- Становление речи у дошкольников // Детская психология. — Мн., 1988;
- Уводзіны ў методыку развіцця маўлення. — Мн., 1994;
- Методыка развіцця роднага маўлення. — Мн., 1998;
- Обучение грамоте в детском саду. — Мн., 2000;
- Тэорыя і методыка развіцця беларускага маўлення дашкольнікаў. — Мн., 2000;
- Учись говорить правильно: учеб. нагляд. пособие для педагогов учреждений дошкольного образования с рус. яз. обучения — Мн.: Пачатковая школа, 2013. — 24 с. — (серия «Мир детства»);
- Народная цацка — люстэрка культуры (ад 3 да 7 гадоў) (з электронным дадаткам): дапам. для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі з бел. і рус. мовамі навучання / Н. С. старжынская, Д. М. Дубініна. — Мн.: Вышэйшая школа, 2014. — 87 с. + 1 электрон. апт. дыск.
- Падрыхтоўка да навучання грамаце: вучэбна-метадычны дапаможнік для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі з беларускай мовай навучання — Мінск: Экоперспектива, 2021. — 174, [1] с. — (Мае першыя урокі).
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads