Ордаць
аграгарадок у Беларусі, у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
О́рдаць[1] (трансліт.: Ordać, руск.: Ордать) — аграгарадок у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Знаходзіцца за 31[2] км у напрамку на ўсход ад горада Шклоў, за 57 км ад Магілёва[2], каля правага берага ракі Бася.
Гісторыя
Згадваецца ў 1643 годзе як вёска Вордаць у Басейскім войтаўстве Шклоўскай воласці ў Аршанскім павеце ВКЛ[3].
У 1924—1957 і 1965—2012 гадах цэнтр Ардацкага сельсавета[4][5][6]. У 1957—1965 гадах вёска ўваходзіла ў склад Гарадзішчанскага сельсавета.
Насельніцтва
Вядомыя выхадцы
- Міхаіл Якаўлевіч Паўлаў (1952—2010) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (2000—2009).
- Анатоль Станіслававіч Сербантовіч (1941—1970) — беларускі паэт.
Памятныя мясціны
- Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну[2].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads