Міхаіл Якаўлевіч Паўлаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаі́л Я́каўлевіч Па́ўлаў (1 верасня 1952, в. Ордаць, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць — 6 чэрвеня 2010, Мінск, Беларусь[1]) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Мінскага гарвыканкама ў 2000—2009 гг.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут і Акадэмію народнай гаспадаркі пры Урадзе Расійскай Федэрацыі. Меў спецыяльнасці інжынера-механіка па абсталяванні і тэхналогіі зварачнай вытворчасці, вядучага спецыяліста па кіраванні — менеджара вышэйшай кваліфікацыі.
Працоўную дзейнасць пачаў электразваршчыкам у міжкалгаснай будаўнічай арганізацыі Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Пасля службы ў войску працаваў на Баранавіцкім камбінаце сянажных веж, прайшоў шлях ад электразваршчыка да дырэктара гэтага камбіната. Пасля гэтага на працягу дзесяці гадоў узначальваў калектыў Баранавіцкага завода гандлёвага машынабудавання. З 1997 г. — старшыня Баранавіцкага гарвыканкама. З сакавіка 2000 г. — старшыня Мінскага гарвыканкама, змяніў на гэтай пасадзе будучага прэм'ер-міністра Уладзіміра Ярмошына. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2000, 2004).
6 красавіка 2009 года Міхаіл Паўлаў быў шпіталізаваны ў 5-ю клінічную лякарню Мінска. 7 красавіка яму была зробленая аперацыя па выдаленні пухліны галаўнога мозгу. Аперацыю рабіў прафесар Арнольд Сеяновіч, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Рэабілітацыю былы мер Мінска прайшоў у Ізраілі[1]. У верасні ў сувязі з рэцыдывам пухліны Паўлаву была зробленая паўторная аперацыя. 6 чэрвеня 2010 года Міхаіл Якаўлевіч Паўлаў па прычыне працяглай хваробы памёр.
Remove ads
Узнагароды
- ордэн Айчыны 3-й ступені (красавік 2010)
- ордэн Пашаны Рэспублікі Беларусь
- Дзве падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
- Міжнародная узнагарода «Паходня Бірмінгема»
- заслужаны працаўнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь, Ганаровы грамадзянін Мінска (25 чэрвеня 2009), Кандыдат тэхнічных навук
Ушанаванне памяці
1 верасня 2012 года ў Маскоўскім раёне Мінска быў урачыста адкрыты Парк імя Міхаіла Паўлава.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads