Ота Кунцэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ота Кунцэ
Remove ads

Ота Кунцэ (ням.: Karl Ernst Otto Kuntze; 1843—1907) — нямецкі батанік і падарожнік, вядомы сваімі спробамі ў корані рэфармаваць батанічную таксанамію.

Хуткія факты Ота Кунцэ, Дата нараджэння ...
Хуткія факты Сістэматык жывой прыроды ...
Remove ads

Кароткая біяграфія

Па першай адукацыі Ота Кунцэ быў аптэкарам.

У 1863—1866 гадах ён працаваў у вобласці камерцыі ў Берліне, падарожнічаў па Цэнтральнай Еўропе і Італіі. У 1868—1873 гг. быў уладальнікам фабрыкі па вытворчасці эфірных алеяў. У 1874—1876 гадах падарожнічаў па свеце, пабываў на Карыбскіх астравах, у ЗША, Японіі, у Кітаі, Паўднёва-Усходняй Азіі, на Аравійскім паўвостраве і ў Егіпце. Дзённік падарожжаў быў апублікаваны ў 1881 годзе пад назвай «Um die Welt» («Вакол свету»).

З 1876 па 1878 год вывучаў прыродазнаўчыя навукі ў Берліне і Лейпцыгу, доктарскую дысертацыю абараніў у Фрайбургу — гэта была манаграфія пра род Хіннае дрэва (Cinchona).

У 1886 годзе Кунцэ наведаў расійскую Пярэднюю Азію, а 18871888 гады правёў на Канарскіх астравах. Вынікі абодвух падарожжаў сталі часткай яго галоўнай працы — трохтамовай працы Revisio Generum Plantarum, апублікаванай у 1891 годзе і заснаванай на аналізе сабранай ім падчас падарожжаў батанічнай калекцыі. Гэта праца выклікала шок і неразуменне ў навуковым свеце, паколькі Кунцэ ў ёй цалкам змяніў батанічную таксанамію, якая існавала да гэтага.

Напачатку 1890-х ён з’ехаў у Паўднёвую Амерыку і пабываў амаль ва ўсіх краінах гэтага рэгіёна. У 1894 годзе ён падарожнічаў па Паўднёвай Афрыцы, у тым ліку наведаў нямецкія калоніі.

У 1904 годзе ён наведаў Аўстралію, Новую Зеландыю, Цэйлон, Самоа, Гаваі і ЗША.

У 1905 годзе на Другім міжнародным батанічным кангрэсе ў Вене яго рэвалюцыйныя ідэі ў вобласці батанічнай наменклатуры зноў не знайшлі разумення сярод вучоных.

У гонар Ота Кунцэ названы шматлікія батанічныя таксоны[8].

У працах Кунцэ было апісана больш за пяцьсот родаў раслін і вялікая колькасць відаў, верагодна, некалькі дзясяткаў тысяч.

Thumb
Франтыспіс галоўнай працы Ота Кунцэ — Revisio Generum Plantarum
Remove ads

Навуковыя працы

Remove ads

Зноскі

1. Brozović D., Ladan T. Otto Kuntze // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с.

2. Carl Ernst Otto Kuntze // Biographical Database of Southern African Science — 2002. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Deutsche Nationalbibliothek Record #117555142 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.

4. Deutsche Nationalbibliothek Record #117555142 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

5. Zanoni T. A. Otto Kuntze, Botanist. I. Biography, Bibliography and Travels // BrittoniaSpringer Science+Business Media, 1980. — Vol. 32, Iss. 4. — P. 551. — ISSN 0007-196X; 1938-436Xdoi:10.2307/2806169

6. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.

7. Deutsche Nationalbibliothek Record #117555142 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads