Павел Антонавіч Сяўко

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Павел Антонавіч Сяўко (22 сакавіка 1907, в. Андрэевічы — 5 лютага 1948) — удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Беластоцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, савецкі кіраўнік. Член КПСС з 1939 года.

Хуткія факты Павел Антонавіч Сяўко, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

Да 1925 года парабкаваў, затым працаваў на чыгунцы. Актывіст Ваўкавыскага падпольнага райкама КПЗБ. Падчас тэрытарыяльнага падзелу Польшчы паміж СССР і Нямеччынай у 1939 года кіраваў атрадам рабочай гвардыі ў в. Мсцібава. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у 1939 годзе абраны членам Часовага кіравання, дэпутатам Народнага сходу Заходняй Беларусі, членам Паўнамоцнай камісіі гэтага сходу на 5-й пазачарговай сесіі Вярхоўнага Савета СССР. З 1940 года — дырэктар Ваўкавыскага млынкамбіната.

З пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў палітаддзеле стралковай дывізіі. З 1943 года у партызанах: упаўнаважаны Беластоцкага падпольнага абкама, камісар 550-га партызанскага атрада. З ліпеня 1944 года — намеснік старшыні Ваўкавыскага райвыканкама, намеснік старшыні Гарадзенскага аблвыканкама, з ліпеня 1947 года — старшыня Сапоцкінскага райвыканкама. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1940—1946 гадах, Вярхоўнага Савета БССР з 1947 года.

Загінуў 5 лютага 1948 года ад рук баевікоў антыкамуністычнага падполля, якія падпільнавалі яго ў лесе падчас працоўнай паездкі на лесанарыхтоўкі. Пахаваны ў Сапоцкіне ў брацкай магіле.

Remove ads

Памяць

Імем Сяўко названая вуліца ў Сапоцкіне. У Сапоцкіне на доме, дзе ён жыў, і на будынку чыгуначнай станцыі ў в. Андрэевічы (1975), дзе ён працаваў, усталяваны мемарыяльныя дошкі. У музеі Сапоцкінскай сярэдняй школы экспануюцца матэрыялы пра яго[1].

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads