Сапоцкін

гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Сапоцкінmap
Remove ads

Сапоцкін[4] — гарадскі пасёлак у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, каля Аўгустоўскага канала. Адміністрацыйны цэнтр Сапоцкінскага сельсавета. Размешчаны за 21 км на паўночны захад ад Гродна, з якім злучаны аўтамабільнай дарогай. Насельніцтва 983 чал. (2017)[5].

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У 1514 годзе кароль Жыгімонт Стары падараваў мясцовасць Свяцк пану Шымку Сапоцьку. У 1560 годзе ён заснаваў мястэчка, якому даў назву Сапоцкін. Як мястэчка Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага Сапоцкін згадваецца ў XVI ст. У Вялікую Паўночную вайну ў красавіку 1703 года мястэчка занялі шведскія войскі пад камандай Карла XII.

У 1786 годзе Сапоцкін атрымаў права на рэгулярныя кірмашы. У 1793 годзе мястэчка ўвайшло ў Гродзенскае ваяводства. У гэты час Сапоцкін меў уласны герб: «у блакітным полі срэбны вол з залатымі рагамі».

Пад уладай Расійскай імперыі

Thumb
Лямус, XIX ст.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Сапоцкін апынуўся ў складзе Прусіі, з 1807 года — у Варшаўскім герцагстве. У 1815 годзе мястэчка далучылі да Царства Польскага Расійскай імперыі (спачатку ў Аўгустоўскай губерні, а з 1867 — у Аўгустоўскім павеце Сувалкаўскай губерні).

Станам на 1827 год у Сапоцкіне было 98 дамоў. У 1858 годзе колькасць будынкаў узрасла да 160, з іх 3 мураваныя. На 1900 год тут працавалі маслабойныя і шкляныя заводы.

Найноўшы час

З 1915 года да 1918 года акупаваны германскімі войскамі. Па заканчэнні польска-савецкай вайны, паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Сапоцкін апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Валавічоўцы ў Аўгустоўскім павеце Беластоцкага ваяводства. Станам на 1921 год у мястэчку было 294 дамы.

У 1939 годзе Сапоцкін увайшоў у БССР, дзе стаў цэнтрам Сапоцкінскага раёна Беластоцкай, з 1944 года — Гродзенскай вобласці. У Другую сусветную вайну з 22 чэрвеня 1941 года да 18 ліпеня 1944 года Сапоцкін знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

У 1959 годзе Сапоцкінскі раён скасавалі, а мястэчка ўвайшло ў склад Гродзенскага раёна. У 1978 годзе створаны Сапоцкінскі батанічны заказнік.

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1827 — 733 чал.; 1858 — 1568 чал., у тым ліку 1239 яўрэяў; да 1890 — 2457 чал.[6]; 1897 — 3900 чал.[7]; 1900 — 6595 чал.[8]
  • XX стагоддзе: 1921 — 1774 чал.; 1995 — 1,6 тыс. чал.[9]; 2000 — 1510 чал.[8]
  • XXI стагоддзе: 2006 — 1,4 тыс. чал.; 2008 — 1,3 тыс. чал.; 2009 — 1231 чал. (перапіс)[10]; 2016 — 1003 чал.[11]; 2017 — 983 чал.[5]

Эканоміка

Прадпрыемствы лясной прамысловасці.

Інфраструктура

У Сапоцкіне працуюць сярэдняя і музычная школа, дашкольная ўстанова. Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі.

Медыцынскія паслугі аказвае бальніца.

У Сапоцкіне размяшчаецца Упраўленне біялагічнага заказніка «Сапоцкінскі». Спыніцца можна ў местачковай гасцініцы[12].

Планіроўка і забудова

У наш час цэнтральная вуліца Сапоцкіна (былая Леніна) завецца ў гонар Папы Рымскага Яна Паўла II, з ёй перасякаецца вуліца імя генерала Юзафа Альшыны-Вільчынскага (былая Кастрычніцкая). Месца расстрэлу генерала і яго ваяроў адзначае бела-чырвоны крыж.

Тэалін — прадмесце Сапоцкіна, названае ў гонар жонкі Антонія Валовіча. Па адрасе вул. Тэалінская, 45 размяшчаецца Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Remove ads

Славутасці

Thumb
Капліцы-пахавальні на каталіцкіх могілках
Thumb
Царква

Страчаная спадчына

Thumb
Сінагога
  • Лямус (XVIII ст.)
  • Царква Успення Прасвятой Багародзіцы (1780, грэка-каталіцкая)
  • Сінагога (XVIII ст.)
Remove ads

Вядомыя ўраджэнцы

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads