Павел Варфаламеевіч Кузняцоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Павел Варфаламеевіч Кузняцоў
Remove ads

Павел Варфаламеевіч Кузняцоў (руск.: Павел Варфоломеевич Кузнецов; 5 [17] лістапада 1878, Саратаў — 21 лютага 1968, Масква) — расійскі жывапісец.

Хуткія факты Павел Варфаламеевіч Кузняцоў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Павел Кузняцоў нарадзіўся ў Саратаве ў сям’і іканапісца (дзед яго быў садоўнікам). Калі мастацкія схільнасці вызначыліся, Кузняцоў паступіў у «Студыю жывапісу і малявання» пры Саратаўскім таварыстве аматараў прыгожых мастацтваў, дзе займаўся на працягу некалькіх гадоў (1891—1896 гг.) пад кіраўніцтвам В. В. Канавалава і Г. П. Сальвіні-Баракі. Там жа сустрэча з В. Э. Барысавым-Мусатавым аказала на яго сур’ёзнае ўздзеянне, як і на яго аднакласніка і сябра, выбітнага скульптара А. Ц. Мацвеева, зрэшты, як і на ўсю саратаўскую мастацкую моладзь.

Бліскуча вытрымаў уступныя іспыты ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, разьбярства і дойлідства ў 1897 годзе. Вучыўся: спачатку ў А. Я. Архіпава, потым у К. А. Каровіна і В. А. Сярова. Вучоба дала кола сяброў і аднадумцаў, якія пазней сфарміравалі мастацкае аб’яднанне «Блакітная ружа».

Мастацкі дар спалучаўся ў Кузняцове з невычэрпнай энергіяй душы, якія ў рэшце рэшт выявіліся ў дзіўным творчым даўгалецці майстра сусветнага ўзроўню.

У 1902 годзе зблізіўся з В. Я. Брусавым і сімвалістамі. Супрацоўнічаў з выданнямі сімвалісцкага толку: часопісамі «Мастацтва», «Залатое руно», уваходзіў у аб’яднанне «Свет мастацтва».

У 1902 годзе Кузняцоў сумесна з К. С. Пятровым-Водкіным і П. С. Уткіным распісалі царкву Казанскай Божай Маці ў Саратаве. Знаходзячыся на лязо мастацкай думкі таго часу (удзельнічаючы ў дзейнасці «Міру мастацтва»), таленавітая моладзь і ў царкве паспрабавала вольна абыйсціся з канонамі, што выклікала выбух грамадскага абурэння і іх роспісы былі знішчаны.

У 1904 годзе Кузняцоў быў адным з арганізатараў выставы «Алая ружа», а таксама прыняў актыўны ўдзел у фармаванні мастацкага аб’яднання «Блакітная ружа», якое канчаткова вызначылася пасля аднайменнай выставы ў 1907 годзе.

У 1906 году па запрашэнні Сяргея Дзягілева ездзіў у Парыж, дзе наведваў дзелі мастацкія студыі і яго працы прынялі ўдзел у выставе рускага мастацтва, па выніках якой Кузняцоў быў абраны чальцом Восеньскага Салона (пажыццёва).

Быў членам аб’яднанняў «Свет мастацтва», «Саюз рускіх мастакоў», «Чатыры мастацтва».

Remove ads

Зноскі

Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.

1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.

2. Кузнецов Павел Варфоломеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

3. Кузнецов Павел Варфоломеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

4. Pavel Varfolomeevich Kuznetsov

5. Cassou J., Brunel P., Claudon F. і інш. Encyclopédie du symbolisme — 1979. — ISBN 2-85056-129-0

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads