Павел Пятровіч Раднёнак
беларускі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Павел Пятровіч Раднёнак (нар. 30 ліпеня 1964, Мінск) — савецкі і беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер.
Remove ads
Гульнявая кар’ера
Прафесійную кар’еру пачаў у 1981 годзе ў мінскім «Дынама». Спачатку выступаў за дубль, а з 1984 года пачаў выступаць і ў асноўным складзе, правёў за яго 140 матчаў у чэмпіянатах СССР і Беларусі. гуляў у еўракубках. У сезоне 1992/1993 выступаў ва Украіне за ровенскі «Верас», а пасля перабраўся ў цюменскі «Дынама-Газавік».
У 1983 годзе ў складзе юніёрскай зборнай СССР прымаў удзел у чэмпіянаце свету[1]. У 1994—1996 гадах правёў 12 матчаў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі.
Remove ads
Трэнерская кар’ера
Трэнерскую кар’еру пачаў у мінскім «Дынама» асістэнтаў галоўнага трэнера, а ў сезоне 2000 узначальваў мінчан. Пазней быў галоўным трэнерам клуба СКАФ у Другой лізе, са жніўня 2001 года па май 2002 года быў на чале мазырскай «Славіі».
Пазней стаў працаваць з юнацкімі зборнымі Беларусі, узначальваў каманды 1989 і 1992 гадоў нараджэння. У 2007 годзе разам з юніёрскай зборнай атрымаў перамогу ў мемарыяле Гранаткіна[2]. У жніўні 2009 года перабраўся ў Казахстан, дзе ўзначаліў моладзевую і юніёрскую зборныя[3].
Вярнуўшыся ў Беларусь, у студзені 2011 года ўвайшоў у трэнерскі штаб «Рудзенска», дзе стаў дапамагаць Віктару Сокалу[4]. У жніўні таго ж года ўзначаліў дубль гродзенскага «Нёмана»[5], заставаўся на пасадзе да канца 2013 года[6]. Пазней працаваў у БАТЭ трэнерам юнацкай каманды.
У лютым 2017 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Анатоля Юрэвіча ў «Энергетыку-БДУ»[7]. У тым жа годзе зноў з’ехаў у Казахстан, дзе стаў працаваць тэхнічным дырэктарам Казахстанскай Федэрацыі футбола[8]. У 2018 годзе вярнуўся ў «Энергетык-БДУ», дзе з пачатку 2019 года ўзначаліў сфарміраваны дубліруючы склад.
У маі 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Смаргоні»[9]. Пад яго кіраўніцтвам каманда скончыла сезон 2019 на 14-м месцы ў Першай лізе, пасля чаго ён у лістападзе 2019 года пакінуў пасаду галоўнага трэнера[10].
З 2021 года зноў стаў працаваць з дубліруючым складам «Энергетыка-БДУ», а ў лютым 2022 года быў прызначаны галоўным трэнерам асноўнай каманды[11]. Як заявіў сам трэнер у інтэрв’ю, асноўнымі яго функцыямі былі прадстаўнічыя[12], трэніровачнымі працэсамі кіравалі звычайна іншыя трэнеры ў структуры клуба. У маі 2023 года саступіў пасаду галоўнага трэнера Аляксею Мяркулаву, пры гэтым сам застаўся ў трэнерскім штабе каманды[13][14].
У студзені 2024 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Астраўца»[15], аднак хутка пакінуў клуб[16][17].
Remove ads
Дасягненні
Чэмпіён Беларусі: 1992
Уладальнік Кубка Беларусі: 1992
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads