Павел Рыгоравіч Пятровіч
вучоны ў галіне гідрабіялогіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Павел Рыгоравіч Пятро́віч[1] (24 лістапада 1909 — 27 сакавіка 2002) — вучоны ў галіне гідрабіялогіі, кандыдат біялагічных навук (1952), дацэнт (1955).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Лучнікі Слуцкага павета Мінскай губерні (сучасны аграгарадок у Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У 1929 годзе скончыў Слуцкі педагагічны тэхнікум. Працаваў у Коленскай пачатковай школе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці настаўнікам, загадчыкам вучэбнай часткай. У 1933 годзе паступіў на біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1938 годзе і быў накіраваны ў Гомельскі педагагічны інстытут, дзе займаў пасаду асістэнта. У 1939 годзе быў мабілізаваны. прымаў удзел у савецка-фінляндскай вайне, Быў цяжка паранены. Пасля лячэння вярнуўся ў Гомельскі педагагічны інстытут. У час Вялікай Айчыннай вайны спачатку кіраваў эвакуацыяй інстытута, потым быў накіраваны ў Маскву, дзе працаваў у Батанічным садзе Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі. У 1943—1946 гг. займаў пасаду начальніка аддзела педагагічных вучылішчаў Народнага камісарыята асветы БССР. У 1946 годзе П. Р. Пятровіч вярнуўся ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе заняў пасаду старэйшага навуковага супрацоўніка на кафедры біялогіі. У 1953—1971 гг. — дэкан біялагічнага факультэта і адначасова ў 1967—1974 гг. — загадчык кафедрай заалогіі беспазваночных, пазней (да выхаду на пенсію ў 1984 годзе) — дацэнт кафедры агульнай экалогіі.
Remove ads
Сям'я
- дачка Наталля Паўлаўна Максімава (Пятровіч) (нар. 1948), генетык, доктар біялагічных навук[2]
Навуковая і грамадская дзейнасць
Займаўся вывучэннем пытанняў біялагічнай прадукцыйнасці зоапланктону азёр, рэк і вадасховішчаў. Кіраваў правядзеннем комплекснага гідрабіялагічнага даследавання вадаёмаў Беларусі. Аўтар больш за 100[3] навуковых і метадычных прац. Пад яго кіраўніцтва абаронены 4 кандыдацкія дысертацыі[3].
Сярод апублікаванага:
- Многолетние показатели развития зоопланктона озёр. — М.: Наука, 1972. (манаграфія)[3]
У 1962—1982 гг. займаў пасаду старшыні Беларускага аддзялення Усесаюзнага гідрабіялагічнага таварыства Акадэміі навук СССР, 1971 па 1987 год уваходзіў у склад яго Навуковага савета, быў абраны ганаровым членам[3]. Быў членам Навуковага савета па праблемам гідрабіялогіі, іхтыялогіі і выкарыстання рэсурсаў вадаёмаў Акадэміі навук СССР, Навуковага савета па праблемам «Біялагічныя асновы асваення, рэканструкцыі і аховы жывёльнага свету» Акадэміі навук БССР[3]. З 1978 года — рэктар Народнага ўніверсітэта «Прырода» пры Беларускім дзяржаўным універсітэце.
Узнагароды
- Ордэн Леніна;
- медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»;
- медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»;
- 10 урадавых узнагарод СССР[3];
- ганаровыя граматы Міністэрства вышэйшай адукацыі БССР, Акадэміі навук БССР, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і інш.[3].
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads