Павел Сцяпанавіч Нахімаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Павел Сцяпанавіч Нахімаў
Remove ads

Павел Сцяпанавіч Нахімаў (23 чэрвеня (5 ліпеня) 1802, с. Гарадок, Вяземскі павет, Смаленская губерня, Расійская імперыя (цяпер Смаленская вобласць) — 30 чэрвеня (12 ліпеня) 1855, Севастопаль, Таўрычаская губерня, Расійская імперыя) — рускі адмірал.

Хуткія факты Павел Сцяпанавіч Нахімаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1813 годзе падаў заяву ў Марскі кадэцкі корпус, але з-за недахопу месцаў паступіў туды толькі праз 2 гады. З мая па верасень 1817 года разам з іншымі кадэтамі, сярод якіх былі У. І. Даль, П. М. Навасільцаў і А. П. Рыкачаў, Павел Сцяпанавіч хадзіў у плаванне на брыгу «Фенікс». Карабель заходзіў у Стакгольм, Капенгаген, Карлскруну.

1818 — пад камандаваннем Лазарава М. П. здзейсніў у 1822—1825 гг. кругасветнае плаванне на фрэгаце «Крэйсер». Падчас плавання атрымаў званне лейтэнанта.

1827 — вызначыўся ў Наварынскай бітве, камандаваў батарэяй на лінейным караблі «Азоў» пад камандаваннем Лазарава М. П. ў складзе эскадры адмірала Л. П. Гейдэна; за поспехі ў бітве быў узнагароджаны 21 снежня 1827 года ордэнам св. Георгія IV класа за № 4141 і атрымаў званне капітан-лейтэнанта.

1828 — ўступіў у камандаванне карвета «Наварын», трафейным турэцкім караблём, які насіў раней імя «Насабіх Сабах». У час руска-турэцкай вайны 1828-29, камандуючы Карветам, у складзе рускай эскадры блакаваў Дарданелы.

З 1830, пасля вяртання ў Кранштат, нясе службу на Балтыцы, працягваючы камандаваць караблём «Наварын».

1831 — прызначаны камандзірам фрэгата «Палада».

З 1834 служыў у Чарнаморскім флоце, камандзірам лінейнага карабля «Сілістрыя».

1845 — званне контр-адмірала, прызначаны камандзірам брыгады караблёў.

1852 — віцэ-адмірал, прызначаны начальнікам флоцкай дывізіі.

28 чэрвеня (10 ліпеня) 1855 года, падчас аднаго з аб’ездаў перадавых ўмацаванняў быў смяротна паранены куляй у галаву на Малахавым кургане. Памёр 30 чэрвеня 1855 года. Пахаваны ў склепе Уладзімірскага сабора ў г. Севастопалі.

Remove ads

Зноскі

  1. Нахимов Павел Степанович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads