Павел Сяргеевіч Пласконны

беларускі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia

Павел Сяргеевіч Пласконны
Remove ads

Павел Пласконны (нар. 29 студзеня 1985, Бялынічы) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2006—2012). У цяперашні час працуе трэнерам у моладзевай зборнай Беларусі.

Хуткія факты Павел Пласконны, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец маскоўскага «Лакаматыва», за які згуляў усяго адзін матч у аснове (у Кубку). У 2005 годзе стаў іграком салігорскага «Шахцёра», з якім выйграў золата чэмпіянату 2005. У 2008 годзе гуляў у Грэцыі, пасля вярнуўся ў Беларусь.

У снежні 2011 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама». У сезоне 2012 і першай палове 2013 года быў асноўным цэнтральным абаронцам каманды, а ўлетку 2013 года страціў месца ў стартавым складзе. Як вынік, па заканчэнні сезона 2013 пакінуў мінскі клуб.

У студзені 2014 года стаў іграком казахстанскага клуба «Атырау»[3]. У красавіку 2014 года прыняў грамадзянства Казахстана[4]. У студзені 2015 года пакінуў «Атырау» па заканчэнні кантракта[5].

У лютым 2015 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з «Віцебскам», які па выніках сезона 2014 вярнуўся ў Вышэйшую лігу[6]. Быў адным з асноўных цэнтральных абаронцаў віцяблян, але ўжо ў маі 2015 года пакінуў клуб па сямейных абставінах[7].

У чэрвені 2015 года праходзіў прагляд у літоўскім клубе «Судува», але ў выніку не папоўніў яго склад[8]. Пазней стаў трэніравацца разам з «Белшынай» і дамовіўся аб падпісанні кантракта[9]. 17 ліпеня дэбютаваў у складзе бабруйскай каманды ў матчы Кубка Беларусі супраць «Гомельчыгунтранса». У далейшым замацаваўся ў аснове бабруйчан, гуляў на пазіцыях цэнтральнага і левага абаронцы.

У студзені 2016 года папоўніў склад дэбютанта беларускай Вышэйшай лігі — футбольнага клуба «Гарадзея»[10]. У складзе «Гарадзеі» стаў асноўным цэнтральным абаронцам. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з «цукровымі»[11]. У сезоне 2017 заставаўся іграком стартавага складу. Сезон 2018 таксама пачынаў у аснове, аднак са жніўня страціў месца ў складзе і стаў выступаць за дубль.

У студзені 2019 года, пакінуўшы «Гарадзею», адправіўся на прагляд у ерэванскі «Арарат»[12], які скончыўся беспаспяхова. У лютым 2019 года стаў іграком мінскага НФК[13]. У маі 2019 года, пасля адстаўкі галоўнага трэнера Аляксея Кучука, пакінуў каманду ўслед за ім[14].

У верасні 2019 года стала вядома, што Пласконны прыняў рашэнне аб завяршэнні кар’еры[15].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Трэнерская кар’ера

Пасля завяршэння кар’еры пачаў працаваць трэнерам з юнацкімі камандамі салігорскага «Шахцёра». У лютым 2022 года ўвайшоў у трэнерскі штаб дубля гарнякоў[16].

У лютым 2023 года стаў трэнерам у асноўнай камандзе «Мінска»[17]. У снежні 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[18].

У пачатку 2024 года ўвайшоў у трэнерскі штаб моладзевай зборнай Беларусі[19].

Дасягненні

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads