Павел (Вількоўскі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Епіскап Павел (свецкае імя Пётр Вількоўскі; нарадзіўся 4 верасня 1870, Мікалаеў, Украіна  — 7 мая 1933, Растоў-на-Доне) — праваслаўны дзеяч, архіепіскап.

Хуткія факты Павел (Вількоўскі), Адукацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Сын псаломшчыка Якава Вількоўскага. Скончыў Херсонскае духоўнае вучылішча, Адэскую духоўную семінарыю (1881), Кіеўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя (1895). Служыў карэктарам у сінадальнай друкарні ў Санкт-Пецярбургу. З 1896 года паслушнік Макар’еўскай пустыні (Наўгародская губерня). Рукапаложаны ў манаха, іераманаха (1898). З 1900 года настаяцель Пасольскай царквы ў Канстанцінопалі, выкладаў у  рускіх школах пры храме Святога Сцяфана, у камерцыйным вучылішчы, быў карэспандэнтам часопіса «Церковные ведомости». З 1910 года архімандрыт, назіральнік Тарапецкага духоўнага вучылішча (Пскоўская губерня).

З 1911 года рэктар Таўрычаскай духоўнай семінарыі. З 1912 года настаяцель Уфімскага Успенскага манастыра. У 1913 годзе рэктар Уфімскай духоўнай семінарыі. 1 кастрычніка 1914 года ў Петраградзе хіратанісаны ў епіскапа Ялецкага, вікарыя Арлоўскай епархіі. У 1917 годзе епіскап Міхайлаўскі, вікарый Разанскай епархіі.

Удзельнік Свяшчэннага Сабора РПЦ (1917—1918, Масква). У 1918 годзе жыў ва Украіне. З 1919 года епіскап Бакінскі, вікарый Грузінскага экзархата. З 1924 года епіскап Аханскі (?), вікарый Пермскай епархіі.

Арыштаваны за антысавецкую дзейнасць. У 1925 годзе высланы ў Ніжагародскую губернію. З лістапада 1927 года епіскап Мінскі. Узведзены ў сан архіепіскапа. З 13 снежня 1930 года архіепіскап Пяцігорскі. У 1931 годзе выйшаў на пакой, жыў у горадзе Старая Руса Наўгародскай вобласці.

Арыштаваны 19 лютага 1933 года. Абвінавачваўся ў сувязі з замежным «Братством Русской Правды». Асуджаны калегіяй АДПУ 2 красавіка 1933 года да ВМП і быў расстраляны.

Рэабілітаваны 31 мая 1990 года. Асабовая справа П. № П-48721 захоўваецца ў архіве УКДБ Краснадарскага краю.

Remove ads

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads