Павукі-ваўкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Павукі-ваўкі
Remove ads

Павукі-ваўкі, ліказіды (Lycosidae) — сямейства павукоў.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Thumb
Вочы павука

Памеры (5—7 мм) і форма цела ў самцоў і самак амаль аднолькавыя. Афарбоўка цёмная, пад колер глебы. Пярэдняя частка цела павука авальная, крыху звужаная на ўзроўні 2-й пары ног. Галава прыўзнята над грудзьмі. 8 вачэй (т. зв. «дзённых») размешчаны ў 3 рады. Ногі доўгія, дужыя, з шматлікімі валаскамі, шчацінкамі ці шыпамі. Брушка звычайна пляскатае, акруглае або яйцападобнае.

Пашырэнне

У сусветнай фаўне звыш 2 тыс. відаў. На Беларусі адзначана каля 30 відаў з родаў алапекозы (Alopecosa), арктозы (Arctosa), пардозы (Pardosa), трахозы (Trochosa), піраты (Pirata) і інш. Жывуць па глебе, дрэвах, кустах, каля берагоў вадаёмаў, могуць бегаць па паверхні вады.

Асаблівасці біялогіі

Лоўчых сетак не будуюць, многія не робяць і гнёздаў. Вандроўныя павукі палююць днём, здабычу даганяюць скачкамі. Павукі-норнікі жывуць у норках, здабычу ловяць ноччу.

Большасць вандроўных павукоў мае аднагадовы цыкл развіцця. Павукі-норнікі размнажаюцца ўвосень, цыкл развіцця 2-гадовы. Зімуюць аплодненыя самкі або маладыя павукі.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads