Пагоня (гімн)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пагоня (гімн)
Remove ads

Пагоня — беларуская песня на аднайменны верш Максіма Багдановіча (1891—1917).

Хуткія факты Пагоня, Аўтар слоў ...

Напісанне

Ідэю верша Максім Багдановіч выношваў чатыры з паловай гады. Перадумовай для яго стала паездка ў Вільню, дзе паэт у 1911 годзе ўбачыў Вострую Браму з гербам «Пагоня»[1].

Пасля заканчэння Яраслаўскага Дзямідаўскага ліцэя і падчас Першай сусветнай вайны, у кастрычніку 1916 года Максім Багдановіч прыехаў у Мінск, дзе ўладкаваўся на працу сакратара ў Мінскі аддзел «Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны»[2].

У час свайго апошняга прыезду ў Мінск (кастрычнік 1916 — люты 1917) Максім Багдановіч жыў на кватэры ў Змітрака Бядулі па Малагеоргіеўскай вул. д.12 (цяпер завулак Рабкораўскі). Менавіта там напісаныя верш «Пагоня» (1916), а таксама «Страцім-лебедзь», надрукаваныя ў газеце «Вольная Беларусь», 1917, № 32, 30 лістапада[3].

Пра Багдановічаву працу гэтага перыяду Аркадзь Смоліч потым сведчыў[3]:

Нягледзячы на хваробу, ён (Багдановіч) і далей працаваў не толькі днём, але і ноччу; працаваў у гарачцы, пры высокай тэмпературы ў 38—39.

У сваіх успамінах Змітрок Бядуля пісаў[3]:

У вольны ад службы час ён сядзеў у Пушкінскай бібліятэцы, або дома і займаўся літаратурнай працай. Сядзеў пры керасінавай лямпе штодня да гадзін 3-4 ночы. Галоўным чынам ён студыяваў тэхніку вершаў.

Таксама ва ўспамінах Бядулі захаваліся словы Багдановіча аб Пагоні, якія ён выказаў на адным з рэфератаў у Мінску ў 1916 годзе[4]:

Я быў пад Вострай Брамай, дзе бываюць дзесяткамі тысяч паломнікі-багамольцы. На Браме красуецца герб старога Бел. Літ. Княства — Пагоня: узброены рыцар сядзіць на скачучым кані і размахвае мячом. Перад маімі вачыма рыцар вырастае ў вялікія размеры, і меч яго пападае якраз у маё сэрца... Я ранены і запаланёны навекі...

Thumb
Пагоня на Вострай Браме ў Вільне (2016)

Упершыню верш «Пагоня» прагучаў у «Беларускай хатцы». На просьбу Багдановіча, яго ўпершыню публічна зачытаў адзін з заснавальнікаў Беларускай Народный Рэспублікі Аркадзь Смоліч[2][5].

У аўтографе над вершам Багдановіч зрабіў заўвагу, што ў старай Вільне на сцяне Вострай Брамы высечаны герб горада – ваяры на імчалых канях. Ён пісаў, што герб гэты Вільня атрымала яшчэ ў часы Вялікага Княства Літоўскага і завецца ён «Літоўскай Пагоняй»[6].

Remove ads

Спадчына

У свой час песню напісаную на верш палюбілі беларускія эсэры і нацыянал-дэмакраты[7]. У 1992 годзе гімн «Пагоня» ўдзельнічаў у конкурсе на права стать Дзяржаўным гімнам Беларусі, але перамогу не здабыў[7].

Ужыванне

«Пагоня» пад музыку Міколы Шчаглова-Куліковіча прасоўваецца ў якасці нацыянальнага гімну Рэспублікі Беларусь[8]. Гімн стаў вядомым у якасці аднаго з сімвалаў пратэстаў супраць рэжыму Лукашэнкі, разам з бел-чырвона-белым сцягам. Было праведзена мноства акцый па выкананні гімну ў грамадскіх месцах: ля філармоніі[9], у гандлёвым цэнтры[10], у мінскім метро[11]. У 2020 годзе гімн увайшоў у патрыятычны музычны альбом «Годныя песні» Вольнага хора[12].

Тэкст

Падчас выканання ў якасці гімну, як правіла, апошняя страфа не спяваецца, а апошнія радкі 2, 4 і 6 строфы паўтараюцца двойчы.

Больш інфармацыі Арыгінал, Беларуская лацінка ...
Remove ads

Музыка на верш

На верш Багдановіча было напісана шмат кампазіцый. Свае варыянты прапаноўвалі такія кампазітары як Мікола Шчаглоў-Куліковіч, Уладзімір Мулявін, Мікола Равенскі і Аляксей Туранкоў[8]. У міжваенны час беларуская моладзь любіла спяваць «Пагоню» на мелодыю французскай «Марсельезы»[13].

Версія Міколы Шчаглоў-Куліковіча

Жывучы ў ЗША ад 1950 году, Мікола Шчаглоў-Куліковіч выдае пяць зборнікаў з апрацоўкамі народнай творчасці і ўласнымі песнямі. У іх таксама ўвайшла «Пагоня» Максіма Багдановіча[14].

Версія Уладзіміра Мулявіна

У 1991 годзе да стагодздзя Максіма Багдановіча Ўладзімірам Мулявіным фармуецца аднайменна з адзіным прыжыццёвым зборнікам музыкальная праграма «Вянок»[15][16]. У 1993 кіраўнік Песняроў выканаў сваю версію «Пагоні». У ёй замест радка «Старадаўняй Літоўскай Пагоні» ён праспяваў «Старадаўняй Крывіцкай Пагоні»[17].

Remove ads

Памяць

Да 125-годздзя Максіма Багдановіча (2017) ў вёсцы Малая Бароўка пад Магілёвам адкрылі памятны знак з высечаным фрагментам верша «Пагоня»[18].

Гл. таксама

Літаратура

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads