Опса (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Опса (возера)map
Remove ads

О́пса — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Акунёўка, за 16 кіламетраў на паўднёвы захад ад горада Браслаў.

Хуткія факты Опса, Морфаметрыя ...
Remove ads

Назва

Назва Опса балцкага паходжання. Адпачатная форма аднаўляецца як *Apsa. Літоўскі адпаведнік — назва літоўскай ракі Apša (Apšė).

Форма гідроніма адсылае канкрэтна да мовы селаў (насялялі левабярэжжа Дзвіны), у якой, у параўнанні з літоўскай, адбыўся пераход š > s. Так жа сама ў гэтым рэгіёне з селамі звязваюцца гідронімы Вісяты, Золва.

Назва звязаная з латышскім apse «асіна», прускім abse, таксама з фанетычна трохі далейшым літоўскім apušė, epušė «асіна». Далей да індаеўрапейскага apsā «асіна»[2].

Таго ж паходжання латышскія «асінавыя» водныя назвы Apsa, Apse, Apšas[3], літоўскія Apsingė, Apsuona, Apšė, Apušė[4].

Гідранімічныя аналагі на ўсходзе старабалцкай тэрыторыі — назва «асінавых» рэк Обша на Верхнім Падзвінні і Вобжа на Верхнім Павоччы[5]. Адпачатная форма ("літоўская", а не "сялонская") асновы абедзвюх назваў, Обшы і Вобжы, — *Abš-.

Паблізу ад «асінавай» Опсы — два «бярозавыя» азёры Бяржонка (адно ў бок Браслава каля возера Пагошча, другое ў кірунку на Шаркаўшчыну каля возера Багданаўскага), ад літоўскага beržas «бяроза».

Балцка-літоўскія «дрэвавыя» назвы таксама недалёка ад Опсы каля Відзаў — тапонімы Ліпалаты і Бержалата. У другі бок, каля возера Вісяты — тапонім Пушалаты. Гэтыя назвы ад літоўскіх зборных назоўнікаў liepalotas «ліпняк», beržalotas «бярэзнік», pušalotas «сасоннік» (ад liepa «ліпа», beržas «бяроза», pušis «сасна»)[6].

Назва возера Опса значыць «Асінавае (возера)».

Remove ads

Гідраграфія

Плошча паверхні 0,93 км², даўжыня 3 кіламетры, найбольшая шырыня 580 метраў, найбольшая глыбіня 20,2[7] м, даўжыня берагавой лініі 7,8 км. Плошча вадазбору 3,17 км².

Катлавіна лагчыннага тыпу падзяляецца на 2 плёсы. Схілы вышынёй 15—18 метраў, у верхняй частцы разараныя. Шмат заліваў.

Берагі вышынёй да 1 м, стромкія, пад хмызняком, на поўдні нізкія, забалочаныя. Востраў 0,1 га. Дно на глыбіні 1,5—3 метра пясчанае, да 8—10 м глеістае, ніжэй сапрапелістае.
Возера слабапраточнае (упадае канал і выцякае ручай у возера Пагошча). Зарастае да глыбіні 2,5 м. Прыбярэжная расліннасць распаўсюджана ў паласе шырынёй ад 10—15 да 30 метраў.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, карп, язь, плотка, карась, акунь, лінь і іншыя віды рыб.

Каля возера вёскі Опса, Якавічы. Праходзіць аўтамабільная дарога Р27 (Браслаў — ВідзыПаставыМядзел).

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads