Падалешнік еўрапейскі
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Падале́шнік еўрапейскі[1] (Asarum europaeum) — від кветкавых раслін роду Падалешнік сямейства Кірказонавыя (Aristolochiaceae). Тыпавы від роду.
Remove ads
Назвы
Падалешнік еўрапейскі, канячыя капыткі, капытнік[2][3][4], расходнік[3][5], дзікі перац[6][7], чэразгрывіца[3].
Батанічнае апісанне
![]() | ||||||||||
Падале́шнік еўрапейскі. Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796 |
Iматгадовая травяністая расліна з паўзучым галінастым карэнішчам. Вышыня 5—10 см. Сцябло ўкарочанае з лускавінкамі. Лісце буйное, скурыстае, шчыльнае, круглавата-ныркападобнае, на доўгіх чаранках, зімуе. Кветкі адзіночныя, брудна-цёмна-пурпуровыя, на паніклых кветаножках. Плод — каробачка. Насенне мае мясісты прыдатак.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Еўраазіяцкі від. Расце ў цяністых лясах і хмызняках. Мезафіт, мезатроф і эўтроф[8]. Сустракаецца па ўсёй Беларусі (народныя назвы: канячыя капыткі, дзікі перац, церазгрывіца). Цвіце ў красавіку—маі. Размнажаецца насеннем і дзяленнем карэнішча.
Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі, Украіны і ў Фінляндыі[8].
Выкарыстанне
Лекавая і дэкаратыўная расліна. Ядавіты.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 20. — 160 с. — 2 350 экз.
- Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
- Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878.
- Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927.
- З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927.
- Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- Копытень европейский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads