Падгорная (Гомель)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Падгорная — колішнія вёска ў Давыдаўскім сельсавеце Гомельскага раёна Гомельскай вобласці[1]. У межах Гомеля — з 1968 г.[1] Адміністрацыйна мясцовасць прыналежыць да Савецкага раёна (вуліца Братоў Лізюковых і сумежная частка праспекта Кастрычніка), забудавана шматпавярховымі дамамі[1][2][3]. На тэрыторыі месцяцца Гомельская абласная клінічная бальніца, гімназія № 36 імя І. Мележа, дашкольныя дзіцячыя ўстановы, храм свяціцеля Лукі Крымскага і апостала і евангеліста Лукі, гандлёвыя аб’екты[1][4][5][6][3].
Узнікненне вёскі звязваюць з 1920-мі гадамі[2]. Магчыма, яна ўзнікла на месцы хутароў, што знаходзілся прыблізна за кіламетр на поўнач ад лукавіны ракі Сож[7] (урочышчы Шведская Гара і Ракава Лаза[3]). Назва вёскі выглядае парадаксальна з увагі на яе размяшчэнне над поймай Сожа на высокім карэнным беразе, г.зн. на гары, а не пад гарой[8]. Нельга выключаць пераасэнсаванне ў тапоніме «Падгорная» назвы аднаго з колішніх хутароў (звычайна паходзілі ад прозвішча гаспадара) або ўказанне на тэрытарыяльную блізкасць да ўрочышча Шведская Гара.
29 красавіка 1968 г. вёска ўвайшла ў межы Гомеля[9].
Remove ads
Зноскі
- Подгорная // Гомель : Энцикл. справ. / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. — Минск: БелСЭ, 1990. — С. 362.
- Подгорная // Рогалев, А. Ф. Топонимический словарь Гомеля и Гомельского района [Текст] / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2012. — С. 187.
- Гомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 24-25.
- Подгорная // Рогалев, А. Ф. Топонимический словарь Гомеля и Гомельского района [Текст] / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2012. — С. 187-188.
- Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб уключэнні ў мяжу горада Гомеля пасёлка Сонечны і вёскі Падгорная Давыдаўскага сельсавета Гомельскага раёна ад 29 красавіка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 13 (1207).
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads