Падлясейкі

вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Падлясейкіmap
Remove ads

Падлясе́йкі[1] (трансліт.: Padliasiejki, руск.: Подлесейки) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за 20 км на паўночны ўсход ад Баранавіч, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі БаранавічыМінск. Насельніцтва 448 жыхароў, 214 гаспадарак (2005).

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Паводле перапісу 1897 годзе ў Чэрніхаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, хлебазапасны магазін, кузня, карчма, 2 ветраныя млыны.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Чэрніхаўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года да 1987 года цэнтр Падлясейскага сельсавета.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 6 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, на франтах вайны загінулі 17 вяскоўцаў.

Remove ads

Інфраструктура

Працуюць калгасная сядзіба, рамонтнамеханічныя майстэрні, ветэрынарны ўчастак, Дом быту, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, 2 магазіны.

Насельніцтва

Славутасці

  • Сядзіба Сакаловічаў: флігель, сыраварня, гаспадарчыя пабудовы, рэшткі парку

На адным з дамоў устаноўлена ў 1983 годзе мемарыяльная дошка на ўшанаванне памяці старшыні былога Падлясейскага сельсавета А. К. Пятліцкага, забітага бандытамі ў 1948 годзе Ён пахаваны на могілках у суседняй вёсцы Ятвезь.

Страчаная спадчына

  • Сядзібны дом
Remove ads

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads