Пажарніца трысняговая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пажарніца трысняговая
Remove ads

Пажа́рніца трысняговая[1] (Calamagrostis arundinacea) — від кветкавых раслін роду Пажарніца (Calamagrostis) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
1. Пажарніца трысняговая (Calamagrostis arundinacea).
2. Ammophila arenaria.
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 1,5 м. Утварае рыхлую дзярніну. Ад дзярніны адыходзяць паўзучыя карэнішчы. Лісце простае, суцэльнае, сядзячае, лінейна-ланцэтнай формы, бліскучае, з гладкім краем і завостранай верхавінкай. Каля асновы ліста маецца бародка з валаскоў. Суквецце — падоўжаная, часам перарывістая мяцёлка. Кветкавыя каласкі зялёнага з жаўтаватым адценнем колеру. Ніжняя кветкавая лускавінка разарваная на верхавінцы і асцюком, выходзячым з ніжняй чвэрці яе спінкі. Плод — зярняўка.

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, умераных і трапічных (Бутан, Пакістан) абласцей Азіі[2]. Ценевынослівая расліна[3]. Мезафіт і мезатроф[3]. Расце ў лясах, на ўзлесках, палянах, сярод хмызняку. Цвіце ў чэрвеніліпені[1].

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985.  599 с., іл. 10 000 экз.
  2. Вейник тростниковый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads