Пакроя
горад у Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пакро́я[2][заўв 1], таксама Пакруойіс (літ.: Pakruojis) — горад у паўночнай Літве на рацэ Кроя. Недалёка ад горада на рацэ стаіць дамба. Адміністрацыйны цэнтр Пакройскага раёна Шавельскага павета. Размешчана за 36 км ад Шаўляў. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштайція. Праз горад праходзіць чыгунка Паланга — Дзвінск.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню паселішча згадваецца ў 1531 годзе, калі яно належала Мартыновічам. Потым Пакрой пераходзіў да Сясіцкіх, Забелаў, Мунстэраў. У канцы XVIII стагоддзя ўладарамі Пакроя сталі бароны фон Ропы, якія валодалі ім да 1940 года. Пакрой вядомы тым, што тут у ХІХ стагоддзі працаваў настаўнікам французскі падарожнік і навуковец Фрэдэрык Дзюбуа дэ Манперэ.
Статус горада Пакрое атрымаў у 1950 годзе.
Насельніцтва
Remove ads
Славутасці
- Сядзіба фон Ропаў (пачатак XIX стагоддзя).
- Сабор Святога Яна Хрысціцеля (пабудаваны ў 1887 годзе).
- Драўляная сінагога (1801). Занесена ў Рэестр культурных каштоўнасцяў Літвы. У паваенны час у будынку дзейнічаў кінатэатр, пазней там абсталёўвалі склад. У апошні час гэты будынак не эксплуатаваўся. У маі 2003 года моцна пацярпела ад пажару[8][9].
- Англійскі парк уздоўж ракі Круоя.
- Арачны мост над ракой Круоя. Пабудаваны ў 1819 годзе. Адлюстраваны на гербе горада.
Спорт
- ФК Пакруойіс — футбольны клуб.
Гарады-пабрацімы
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads