Палац Бутрымовічаў (Пінск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Палац Бутрымовічаў — помнік архітэктуры позняга барока ў Пінску.
Remove ads
Гісторыя

Пабудаваны ў 1784—1790 гадах архітэктарам К. Шыльдхаўзам для пінскага старосты Мацея Бутрымовіча на высокім левым беразе ракі Піна, да якой павернуты дваровым фасадам[1]. У XIX і пачатку XX ст. сярод мясцовага насельніцтва меў за свой мураваны «матэрыял» размоўную назву «Мур».
Пазней у будынку змяшчаўся Палац піянераў і школьнікаў. Адрэстаўраваны ў 2007—2009 гадах. Выкарыстоўваецца як «Палац шлюбу». Помнік рэспубліканскага значэння.
Remove ads
Архітэктура

Мураваны П-падобны ў плане будынак з развітым цокальным паверхам, трактаваны з выкарыстаннем элементаў рустоўкі, выглядае лёгкім і гарманічным па прапорцыях[1]. Аднапавярховую сярэднюю частку будынку займаюць парадныя памяшканні з авальнай залай у цэнтры, якая ўтварае эркер з балконам на галоўным фасадзе. Планіроўка анфіладная. Бакавыя крылы вырашаныя ў двух узроўнях і маюць невялікія жылыя памяшканні ўздоўж калідораў.
Знадворны дэкор мае рысы ранняга класіцызму. Фасады аздобленыя плоскімі і руставанымі лапаткамі, сандрыкамі, фрыз антаблементу — трыгліфамі і метопамі[1]. Эркер, выкружаныя вуглы і тарцы бакавых крылаў аздобленыя калонамі і паўкалонамі дарычнага ордара[1]. Яны крыху рассунуты ў бакі, што дазваляе акцэнтаваць увагу на ўваходзе і паўкруглым акне над ім[1].
Remove ads
Зноскі
- Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 348. — 430 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads