Мацей Бутрымовіч

(1745—1814) падстароста пінскі, пасол на Вялікі Сойм From Wikipedia, the free encyclopedia

Мацей Бутрымовіч
Remove ads

Мацей Якубавіч Бутрымовіч (польск.: Mateusz Butrymowicz,; 1745 — 1814) — падстароста і мечнік Пінскага павета, удзельнік Чатырохгадовага Сойма.

Хуткія факты Мацей Бутрымовіч, мечнік пінскі[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Прадстаўнік роду Бутрымовічаў герба «Тапор», сын Якуба і Настассі. Вучыўся ў Пінскім езуіцкім калегіуме. Прыхільнік партыі гетмана Міхаіла Казіміра Агінскага.

З 1776 года паручнік пяцігорскіх войскаў ВКЛ. У 1778 намінаваны канюшым Пінскага павета. З 1780 — мечнік Пінскага павета, з 1783 — суддзя гродскі, а ў 1785 — падстароста пінскі.

У 1778 — разам з гетманам Агінскім з уласнай ініцыятывы распачаў будаўніцтва трактаў з Пінска ў кірунку Слоніма і Валыні[3].

У 1781 і 1786 быў дэпутатам Літоўскага трыбунала.

У сваім маёнтку Крыстынаў стварыў узорную гаспадарку, размясціўшы яе на асушаных балотах. Клапаціўся аб сваіх сялянах. Заснаваў школу для дзяцей рамеснікаў і сялян.

У самім Пінску Бутрымовіч пабудаваў палац у стылі класіцызму.

У 1784 скончыў будаўніцтва мухавецкага і целяханаўскага водных каналаў.

У 1788 — быў выбраны паслом на Вялікі Сойм у Варшаве. Уваходзіў у камісію па экзамінаванні скарбу ВКЛ, дэпутацыю экзамінавання справы аб абвінавачаных у бунтах. Выступаў за стварэнне ў Рэчы Паспалітай аўтаномнай праваслаўнай улады. Унёс на Сойм прапановы па паляпшэнні стану яўрэяў у Рэчы Паспалітай, пасля чаго стаў членам дэпутацыі па пытаннях яўрэяў[4]. Выступаў за перадачу адукацыі ў краіне ад Адукацыйнай камісіі да манаскіх ордэнаў. Прыхільнік Канстытуцыі 3 мая. Быў сябрам Згуртавання прыхільнікаў урадавай канстытуцыі[5].

Пасля 1792 звестак пра Бутрымовіча амаль няма. Вядома, што жыў на Піншчыне. Памёр у 1810 ці 1814 г.

Remove ads

Сям’я

Thumb
Жонка Крыстына Лях-Шырма

Быў жанаты двойчы. З першай жонкай, Крыстынай Лях-Шырмай (Krystyna Lach-Szyrma), была дачка Юзэфа, якая стала жонкай Міхаіла Орды. Сынам пары, унук Мацея Бутрымовіча, быў Напалеон Орда.

Таксама меў двух сыноў: Рычарда і Ксаверы.

Узнагароды

За заслугі ў наладжванні транспартных камунікацый быў узнагароджаны ордэнамі Белага Арла і Святога Станіслава.

Памяць

Імя Мацея Бутрымовіча насіла ў міжваенны час адна з пачатковых школ у Любліне (ток Пачатковая школа № 24 імя Люблінскіх партызан  (польск.)).

Зноскі

  1. Sejm-Wielki.pl — 2002.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q93482363'></a>
  2. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. RachubaWarszawa: Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, 2020. — С. 231. — 405 с. — ISBN 978-83-65880-89-5
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q11686050'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q11713056'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q122406341'></a>
  3. Adam Skałkowski, Towarzystwo przyjaciół konstytucji 3 maja, Kórnik, 1930, s. 68.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads