Палянічыцы
вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паляні́чыцы[1] (трансліт.: Palianičycy, руск.: Поленичицы) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Размешчаны за 15 км на поўнач ад Баранавіч. Насельніцтва 180 жыхароў, 82 гаспадаркі (2005).
Remove ads
Гісторыя
Палянічыцы згаданы як Poleniczyczy пад 1680—1682 гадамі сярод вёсак прыходу ўніяцкай царквы ў Сталовічах Навагародскага павета ў «Візітах уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гг.»[2].
Паводле перапісу 1897 года — у Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
3 1921 года — у складзе Польшчы, вёска Сталовіцкай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года — у БССР. З 15 студзеня 1940 года — у Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года — у Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі, на франтах вайны загінула 9 вяскоўцаў.
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагоддзе:
- 1897 год — 204 двары, 632 жыхары.
- XX стагоддзе:
- 1909 год — 125 двароў 780 жыхароў.
- 1921 год — 8 дамоў, 44 жыхары.
- 1939 год — 681 жыхар.
- 1959 год — 643 жыхароў.
- 1970 год — 465 жыхароў.
- XXI стагоддзе:
- 2005 год — 180 жыхароў, 82 гаспадаркі.
Вядомыя асобы
- Сяргей Антонавіч Пятрушка (нар. 1940) — беларускі вучоны ў галіне жывёлагадоўлі, доктар сельскагаспадарчых навук[3].
- Сяргей Мікалаевіч Чаранкевіч (нар. 1942) — беларускі біяфізік, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads